Тахтамыш
Тахтамы́ш (тат. Туктамыш хан, Tuqtamış xan) (? — 1406) — хан залатаардынскі, сын Туй-хаджы аглана, нашчадка Джучы.
Тахтамыш-хан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Arabsharkh khan[d] | ||||||
Пераемнік | Цімур Кутлуг | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Timur-Malik[d] | ||||||
Нараджэнне | 1342 | ||||||
Смерць |
1406 |
||||||
Род | Тукайцімурыды | ||||||
Бацька | Tui Khoja[d] | ||||||
Жонка | Togaybek[d] | ||||||
Дзеці | Джэлал ад-Дзін, Yeremferden[d], Kerimberdi[d], Kibak Khan[d], Kadirberdi[d], Tjekre Khan[d], Sayid Ahmad I[d] і Canike[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфічныя звесткі
правіцьУ выніку міжусобнай барацьбы вымушаны быў у 1370-я г. шукаць прыстанішча ў сярэднеазіяцкага эміра Тамерлана (Цімура). Пасля паражэння золата-ардынскага цемніка Мамая ў Кулікоўскай бітвы (1380), пры дапамозе Тамерлана, авалодаў стальцом Залатой Арды і выпраіў паслоў да рускіх князёў з навінамі аб сваім уцарэнні. Князі прынялі паслоў з павагаю і ў сваю чаргу адправілі паслоў з падарункамі для новага хана. Жадаючы разагнаць боязь, якая апанавала татараў пасля Кулікоўскай бітвы, Тахтамыш загадаў абабраць рускіх паслоў і захапіць іх караблі, а сам у 1382 з вялікім войскам пайшоў на Маскву і захапіў яе. Умацаваўшы сваё становішча ў Залатой Ардзе, прымае рашэнне весці барацьбу супраць Тамерлана, якому быў абавязаны стальцом. У вайне 1389-95 разбіты і ўцёк у Вялікае княства Літоўскае.
Быў паселены са сваёй дружынай у Лідзе ў асабняку, які доўгі час называлі Тахтамышавым дваром. Прызнаваўся многімі татарскімі феадаламі ханам у выгнанні. Вялікі князь Вітаўт разлічваў вярнуць Тахтамышу рэальную ўладу ў Залатой Ардзе і атрымаць ад яго ярлык на Вялікае княства Уладзімірскае (цэнтр у Маскве, заставалася васалам Арды). У 1397 і 1398 Тахтамыш удзельнічаў разам з Вітаўтам у двух паходах на Дон і ў Крым супраць Цімур-Кутлака — золатаардынскага стаўленіка Цімура. 3 гэтых паходаў Вітаўт і Тахтамыш прывялі шмат татарскіх сем’яў (з крымскіх татар — праціўнікаў Цімур-Кутлука), якія добраахвотна перасяліліся ў ВКЛ і былі размешчаны на р. Вака і ў в. Сорак Татар (цяпер у Літве), у Брэсцкім, Лідскім, Мінскім, Навагрудскім, Трокскім паветах, каля Чаркас і Канева (Украіна).
У бітве на Ворскле 1399 войскі Вітаўта, у т.л. дружына Тахтамыша, былі разбіты Цімур-Кутлукам. Тахтамыш уцёк у Сібір, дзе быў забіты ханам Шадыбекам.
Сям’я
правіцьДзеці:
- Джэлал ад-Дзін (старэйшы сын)
Керымберды
Кепек
Кадыр-Бердзі
Джабар-Бердзі
Саіід-Ахмед
Сенцяк
(усяго 13 сыноў ад розных жонак і наложніц)
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Канапацкі І. Б. Тахтамы́ш // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 464. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Канапацкі І. Б. Беларускія татары: Мінулае і сучаснасць. — Мн., 1993;
- Канапацкі І. Б., А. І. Смолік Гісторыя і культура беларускіх татар. — Мн., 2000.
- Тохтамы́ш // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 126. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Канапацкі І. Тахтамы́ш // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 514. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
правіць- Тахтамыш на «Радаводзе». Дрэва продкаў і нашчадкаў