Джучы
Джучы (~1185 — 1227) — старэйшы сын Чынгісхана; падчас паходу апошняга на захад камандаваў самастойным атрадам у нізоўях Сырдар’і.
Джучы | |
---|---|
манг.: Зүчи | |
Нараджэнне |
1182 |
Смерць |
люты 1227 |
Род | Чынгізіды |
Бацька | Чынгісхан[1] |
Маці | Бортэ[d] |
Жонка | Bietuchumishi[d][1] |
Дзеці | Арда-Эджэн[d][1], Батый[1], Берке[d][1], Шыбан[d][1], Тука-Цімур[d], Хуолу[d][1], Buval[d], Kumatiemuer[d][1], Tanggute[d][1] і Chimbay[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЗ бацькам не ладзіў; не дажыўшы да падзелу заваяваных зямель, памёр у 1226 (па іншых крыніцах у 1227). Яго шматлікія нашчадкі атрымалі долю ў Харэзме, Дэшт-і-Кіпчак, Каўказе і яшчэ не заваяваныя краіны да поўначы ад Каспійскага і Чорнага мораў. Смерць Джучы перашкодзіла гэтай заваёве, сыны яго былі яшчэ малалетнія; да таго ж блізкія клопаты адцягвалі ўвагу мангольскіх уладароў ад далёкага захаду. Вось таму паміж першым нашэсцем манголаў на Русь і другім мінула 13 гадоў.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).