Мухамад Аль-Харэзмі
Мухамад ібн Муса Харэзмі (перс. محمد بن موسی خوارزمی, Mohammad ebne Mūsā Khwārazmī, узб. Muhammad ibn Muso Al Xorazmiy, Харэзм; каля 783 — каля 850) — вялікі узбекскі матэматык, астраном і географ, заснавальнік класічнай алгебры.
Мухамед ібн Муса Харэзмі | |
---|---|
محمد بن موسى الخوارزمي | |
![]() Паштовая марка СССР, 1983. | |
Дата нараджэння | не пазней за 799 ці каля 780[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 846[1][4] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, астраном, географ, філосаф, перакладчык, астролаг, гісторык |
Навуковая сфера | астраномія, матэматыка, Алгебра, Arabic numerals[d], арыфметыка, трыганаметрыя, дзіцячая і падлеткавая літаратура[d] і навукі аб Зямлі |
Месца працы | |
![]() |
Звестак пра жыццё аль-Харэзмі захавалася не многа. Значны перыяд свайго жыцця ён правёў у Багдадзе, узначальваў пры халіфе аль-Мамуне (813—833) бібліятэку «Дома мудрасці». У 827 годзе ўдзельнічаў у вымярэнні даўжыні градуса зямнога мерыдыяна на раўніне Сінджара. Пры халіфе аль-Васіку (842—847) узначальваў экспедыцыю да хазараў. Апошняе ўпамінанне пра яго датавана 847 годам.
Аўтар кнігі «Пра індыйскае злічэнне», якая паспрыяла папулярызацыі дзесятковай пазіцыйнай сістэмы запісу лікаў ва ўсім Халіфаце. У 12 стагоддзі яна была перакладзена на лацінскую мову і адыграла вялікую ролю ў развіцці еўрапейскай арыфметыкі і ўкараненні інда-арабскіх лічбаў. Імя аўтара ў лацінізаванай форме (Algorismus, Algorithmus) стала абазначаць ва ўсёй сярэдневяковай Еўропе ўсю сістэму дзесятковай арыфметыкі. Адсюль бярэ пачатак сучасны тэрмін алгарытм, упершыню выкарыстаны Лейбніцам.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка — 1912.
- ↑ Brentjes S. Khwārizmī: Muḥammad ibn Mūsā al‐Khwārizmī — Springer-Verlag, 2007.
- ↑ O'Connor J., Robertson E. Abu Ja'far Muhammad ibn Musa Al-Khwarizmi
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118676180 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118676180 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.