Сонечны гадзіннік
Сонечны гадзі́ннік — прыбор для вызначэння часу па змене даўжыні ценю ад гномана і яго руху па цыферблату. З'яўленне гэтых гадзіннікаў звязана з момантам, калі чалавек усвядоміў узаемасувязь паміж даўжынёй і становішчам сонечнага ценю ад тых ці іншых прадметаў і становішчам Сонца на небе.
Найпрасцейшыя сонечныя гадзіннікі паказваюць сонечны час, а не мясцовы, гэта значыць, не ўлічваюць дзяленне Зямлі на часавыя паясы. Акрамя таго, найпрасцейшыя сонечныя гадзіннікі не ўлічваюць летняга часу. Карыстацца сонечнымі гадзіннікамі можна толькі днём і пры бачнасці Сонца.
У наш час сонечнымі гадзіннікамі па прамым прызначэнні практычна не карыстаюцца, яны саступілі месца розным відам іншых гадзіннікаў.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Багдановіч С. В. Со́нечны гадзіннік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 85. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сонечны гадзіннік
- The Mathematics of Sundials (англ.)
- Principle and Use of Ottoman Sundials, Atilla Bir (англ.)
Сонечныя гадзіннікі Google Maps KMZ (выява метак KMZ для Google Earth)