Мерыдыян
Геаграфічны мерыдыян
правіцьМерыдыя́н (ад лац.: meridies - 'поўдзень'; з 'medidies' ад 'medius + dies' ) — у геаграфіі, лінія перасячэння паверхні зямнога шара плоскасцю, праведзенай праз якую-небудзь кропку зямной паверхні і вось кручэння Зямлі. Кожны мерыдыян перасякаецца з усімі астатнімі ў дзвюх кропках на паўночным і паўднёвым паўшар'і. Даўжыні ўсіх мерыдыянаў на глобусе роўныя. Усе кропкі аднаго мерыдыяна маюць аднолькавую даўгату, але розную шырату. У міжнароднай практыцы за пачатковы мерыдыян прыняты Грынвіцкі, які праходзіць праз англійскі горад Грынвіч, ад яго вядзецца адлік даўгот.
Астранамічны мерыдыян
правіцьМерыдыян — у астраноміі, вялікі круг нябеснай сферы, які праходзіць праз паўшар'і свету, зеніт і надзір.