Парала́кс (грэч. parallaxis — адхіленне) — бачная змена становішча прадмета пры перамяшчэнні пункту назірання.

У астраноміі гадавы́ паралакс — кут, пад якім відаць з аб'екта перпендыкулярны да промня зроку радыус зямной арбіты, су́тачны паралакс — кут, пад якім відаць з аб'екта перпендыкулярны да промня зроку радыус Зямлі. Сутачны паралакс вызначаецца для Месяца (57′2″,7), Сонца (8″,80), планет і камет, гадавы — для зорак.

Падоўжны паралакс — гэта рознасць абсцыс двух выяў адной і той жа кропкі на розных здымках стэрэапары. Па разнасці паралаксаў двух кропак зямной паверхні магчыма вылічыць перавышэнне адной кропкі над другой.

Прыбор для вымярэння перавышэнняў па рознасці падоўжных паралаксаў на стэрэапарах здымкаў пры дэшыфраванні аэрафотаздымкаў — паралаксаметр, можа ўваходзіць у канструкцыю стэрэаскопа.

Спасылкі правіць

  • The ABC's of Distances — агляд аб вымярэнні адлегласцей да астранамічных аб'ектаў.