Юліянскі каляндар
Юлія́нскі калянда́р («стары стыль») — каляндар, распрацаваны александрыйскімі астраномамі і ўведзены пры Юліі Цэзары (46 да н.э.), які складаецца з трох гадоў па 365 сутак («звычайных») і чацвёртага (нумар якога дзеліцца на чатыры, «высакоснага») у 366 сутак. Адставанне юліянскага календара ад сонечнага складае 24 гадзіны за 128 гадоў. Гэтая недакладнасць была выяўленая ў 1324. Але новая сістэма злічэння была ўведзеная толькі ў 16 ст. — ёй стаў Грыгарыянскі каляндар.
Каляндар | |||
---|---|---|---|
Звесткі аб календары | |||
Тып календара |
|||
Каляндарная эра |
Устаўка высакосных |
1/4 | |
| |||
Іншыя календары | |||
Армеліна · Армянскі: паганскі, хрысціянскі · Асірыйскі · Ацтэкскі · Бахаі · Бенгальскі · Будысцкі · Вавілонскі · Візантыйскі · В'етнамскі · Гільбурда · Галацэнскі · Грыгарыянскі · Грузінскі · Старажытнагрэчаскі · Старажытнаегіпецкі · Старажытнаіндыйскі · Старажытнакітайскі · Старажытнаперсідскі · Старажытнаславянскі · Зараастрыйскі · Індыйскі · Інкі · Іранскі · Ірландскі · Ісламскі · Кітайскі · Конта · Копцкі · Малайскі · Мая · Непальскі · Новаюліянскі · Рымскі · Сіметрычны · Савецкі · Стабільны · Тамільскі · Тайскі: месяцавы, сонечны · Тыбецкі · Трохсезонны · Туркменскі · Французскі · Ханаанейскі · Хараппскі · Чучхэ · Шведскі · Шумерскі · Эфіопскі · Юліянскі · Яванскі · Японскі · Яўрэйскі |
Структура юліянскага каляндара
правіцьУ юліянскім календары звычайны год складаецца з 365 дзён і дзеліцца на 12 месяцаў. Раз у 4 гады аб'яўляецца высакосны год, у які дадаецца адзін дзень — 29 лютага (раней аналагічная сістэма была прынята ў задыякальным календары па Дзіянісію). Такім чынам, юліянскі год мае працягласць у сярэднім 365,25 дзён, што больш на 11 хвілін працягласці трапічнага года.
У юліянскім календары гады бываюць высакосныя і невысакосныя; першым днём года можа быць любы з сямі дзён тыдня з панядзелка па нядзелю. У сукупнасці гэта дае 2 × 7 = 14 варыянтаў календара.
Месяцы
правіць№ | Месяц | Колькасць дзён |
---|---|---|
1 | Студзень | 31 |
2 | Люты | 28 (у высакосным годзе — 29) |
3 | Сакавік | 31 |
4 | Красавік | 30 |
5 | Май | 31 |
6 | Чэрвень | 30 |
7 | Ліпень | 31 |
8 | Жнівень | 31 |
9 | Верасень | 30 |
10 | Кастрычнік | 31 |
11 | Лістапад | 30 |
12 | Снежань | 31 |
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Стары́ стыль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 164—165. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).