Хаза́ры іўр.: כוזרים (Кузарым), араб. الخزر‎‎ (ал-Хазар), перс.: خزر (Хазар), грэч. Χαζαροι (Хазарой), арм.: խազիր (Хазір), аг.-усх.-слав.: Козари, лац.: Chazari, Caziri, Gazari)  — саюз цюркамоўных, пераважна вандроўных плямёнаў, якія ў 1-м тыс. насялялі тэрыторыі Дагестана, Ніжняга Паволжа, Прыазоўя, Падоння і Крыма.

Хазары
Хазарскі воін з палонным. Малюнак Норманы Фінкельштэйна па матывах выявы качэўніка на сярэбраным гарлачы са скарбу Надзь-Сент-Міклаш  (англ.).
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Паўночны Каўказ, Паволжа
Мова хазарская
Рэлігія політэізм, іўдаізм
Блізкія этнічныя групы булгары, авары

Пад назвай акацыры жылі ў стэпах Паўночнага Каўказа, упамінаюцца ў дакументах 5 ст. У 448 былі падпарадкаваныя правадыром гунаў Атылам. У 626630 актыўна ўдзельнічалі ў вайне цюркаў супраць Персіі. У гэты час у хазараў адбываўся распад родавых зносін і фармаванне класавага грамадства. У сярэдзіне 7 ст. узнікла самастойная дзяржава хазараў ― Хазарскі каганат. Пасля разгрому каганату кіеўскім князем Святаславам (965; гл.далей паход Святаслава) хазары перасталі існаваць як самастойныя плямёны.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць