Бургундыя

былы рэгіён у Францыі

Бургундыя (фр.: Bourgogne, вымаўленне ) — гістарычная вобласць і рэгіён на ўсходзе Францыі. З поўначы рэгіён мяжуе з Латарынгіяй, а на поўдні з Савояй.

Бургундыя
фр.: Bourgogne
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Францыя
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Дыжон
Дата ўтварэння 4 чэрвеня 1960[1]
Насельніцтва (2006) 1,624,000
Шчыльнасць 51 чал./км²
Плошча 31,582 км²
Бургундыя на карце
Бургундыя, карце
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
Код ISO 3166-2 FR-D
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На тэрыторыі Бургундыі размешчаныя дэпартаменты Кот-д’Ор, Сона і Луара, Ньеўр, Ёна. Плошча рэгіёна складае 31,6 тыс. км². Насельніцтва 1,61 млн чалавек (1999 г.). Галоўны горад — Дыжон.

Фізічная карта Бургундыі

Гісторыя правіць

  • Назва Бургундыя паходзіць ад германскага племя бургундаў, якія стварылі сваё каралеўства з цэнтрам спачатку ў Вормсе, а затым у Ліёне на паўднёвым усходзе Францыі ў V ст. У 534 яно ўвайшло ў склад дзяржавы франкаў.
  • Апошнім выбітным кіраўніком Бургундыі быў герцаг Карл Адважны, пасля яго смерці ў 1477 Бургундыя была паглынутая Францыяй. Да 1790 года Бургундыя мела статут правінцыі ў складзе Французскага каралеўства.

Гл.таксама правіць

  1. décret n° 60-516 du 2 juin 1960 portant harmonisation des circonscriptions administratives // Journal officiel de la République française — 1960. — ISSN 0242-6773