Ёна (дэпартамент)
дэпартамент Францыі
(Пасля перасылкі з Ёна)
Іона (фр.: Yonne) — дэпартамент на ўсходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Бургундыя. Парадкавы нумар 89. Адміністрацыйны цэнтр — Осер. Насельніцтва 333,2 тыс. чалавек (67-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999).
Іона Yonne | |
---|---|
Герб | |
Месцазнаходжанне | |
Інфармацыя | |
Нумар: | 89 |
Рэгіён: | Бургундыя |
Прэфектура: | Осер |
Акруг: | 3 |
Кантонаў: | 42 |
Камун: | 454 |
Статыстыка | |
Насельніцтва | 67-е месца |
-1999 | 333,2 тыс. |
Шчыльнасць насельніцтва: | 45 чал/км² |
Плошча: | 7427 км² |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча тэрыторыі 7427 км². Праз дэпартамент працякае рака Іона.
Дэпартамент уключае 3 акругі (Авалон, Осер і Санс), 42 кантона і 454 камуны.
Іона — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Бургундыя. Назва паходзіць ад ракі Іона, прытока Сены.