Сена (рака)
Се́на — рака на поўначы Францыі.
Сена | |
---|---|
фр. Seine | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 776 км |
Басейн | 78 650 км² |
Расход вады | 500 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | выток Сены[d][1] |
• Вышыня | 470 м |
Вусце | Ла-Манш |
• Вышыня | 0 м |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Ла-Манш |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня 776 км, плошча басейну 78,6 тыс. км². Упадае ў праліў Ла-Манш, утвараючы эстуарый. Сярэдні расход вады 400–500 м³/с, зімовыя паводкі. У ніжнім цячэнні адчувае ўплыў прыліваў. Суднаходная ніжэй горада Труа. Злучаная каналамі з Шэльдай, Маасам, Рэйнам, Ронай, Луарай, Сонай. На Сене — гарады Парыж, Руан, у эстуарыі — порт Гаўр.
Гідраграфія
правіцьВыток Сены знаходзіцца ў паўднёвай частцы плато Лангр у Бургундыі, далей рака працякае ў шырокай даліне па Парыжскаму басейну; рэчышча яе тут звілістае, асабліва пасля Парыжа. Блізка ад Гаўра рака ўпадае ў бухту Сена праліва Ла-Манш (лейкападобны эстуарый даўжынёй звыш 25 км і шырынёй 2—10 км). У вусці ракі пабудаваны Мост Нармандыі, адзін з самых доўгіх падвесных мостаў у свеце.
Галерэя
правіць-
Сена ў Парыжы. Від з моста Пон Неф
-
Сена на карце
Зноскі
Літаратура
правіць- Сена // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 324. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).