Авалон (горад)

горад у Францыі

Авалон (фр.: Avallon) — старадаўні бургундскі горад у французскім дэпартаменце Ёна, за 34 км на паўднёвы ўсход ад Асера, на рацэ Кузен. Нас. 7,7 тыс. чал. (2006).

Горад
Авалон
фр.: Avallon
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
27 км²
Вышыня цэнтра
163 ± 1 м і 369 ± 0 м
Насельніцтва
7366 чалавек (2011)
Шчыльнасць
307 чал./км²
Часавы пояс
Паштовы індэкс
89200
Афіцыйны сайт
Авалон на карце Францыі
Авалон (горад) (Францыя)
Авалон (горад)

Гісторыя правіць

Узнік у антычнасці як паштовая станцыя Aballo. Некаторыя гісторыкі спрабавалі звязаць французскі Авалон з краінай нябожчыкаў з Артураўскага цыклу, а зніклага ў Бургундыі брэтонскага караля Рыотама — з каралём Артурам. У Сярэднія вякі тут стаяў замак феадала вобласці Авалонэ, які насіў тытул віконт і знаходзіўся ў васальнай залежнасці ад герцагаў Бургундскіх. У 1002 годзе замак на працягу трох месяцаў аблажыў Роберт I Стары. Пасля гібелі Карла Смелага (1477) гэтую частку Бургундыі анексавала французская карона.