Асер

горад у Францыі

Асер (фр.: Auxerre) — горад у Францыі, размяшчаецца ў дэпартаменце Ёна ў рэгіёне Бургундыя — Франш-Кантэ на рацэ Ёна.

Горад
Асер
фр.: Auxerre
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Мэр
Гі Ферэ
Плошча
49,95 км²
Вышыня цэнтра
102 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
37790 чалавек (1999)
Шчыльнасць
757 чал./км²
Агламерацыя
85085 чалавек
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
89000
Code INSEE
89204
Афіцыйны сайт
auxerre.com (фр.)
Асер на карце Францыі
Асер (Францыя)
Асер

Гісторыя

правіць

Назва Асера паходзіць ад лацінскага Autissiodurum. Ён быў значным цэнтрам і ў гальскія, і ў рымскія часы. Біскуп Герман Асерскі ў V стагоддзі заклаў саборную царкву, існы будынак якой будавалася з XI па XVI стагоддзі, пераважна ў гатычным стылі. Яна знакамітая сваімі вітражамі XIII стагоддзя. Паралельна за саборам ішло будаўніцтва і царквы Св. Еўсевія. Епіскапская пахавальня размешчана ў крыпце царквы Сен-Жэрмен IX стагоддзя, у ёй таксама спачываюць святыя мошчы біскупа Аарона Асерскага.

У раннім Сярэднявеччы горад быў цэнтрам аднайменнай епархіі. Біскупы Асера валодалі функцыямі графа і біскупа адначасова. Пры гэтым біскупы давалі ф’ефы сеньёра, беручы з іх даніну. У VIII-IX стагоддзі было створана графства Асер. У XI стагоддзі яно апынулася аб’яднана з графствамі Невер і Танер. Аб’яднанне захоўвалася да другой паловы XIII стагоддзя.

У 1273 годзе графства пасродкам шлюбу перайшло пад кіраванне Жана I дэ Шалон, сеньёра дэ Рашфор, які стаў родапачынальнікам дома Шалон-Асера. У 1370 годзе Жан IV дэ Шалон-Асер прадаў графства Асера каралю Францыі за 31 000 ліўраў. Канчатковае далучэнне Асера да Францыі адбылося толькі ў 1490 годзе.

Славутасці

правіць

У Асеры вырабляецца знакамітае віно шаблі.

У горадзе размяшчаецца футбольны клуб «Асер».

Насельніцтва

правіць
Год Колькасць
2013 34 869
2014 34 843
2015 34 583 [2]
Год Колькасць
2016 36 804 [3]
2017 34 634 [4]
2018 34 764 [5]
Год Колькасць
2019 34 451 [6]
2020 34 151 [7]
2021 34 778 [8]
Год Колькасць
2022 35 236 [9]

Гарады-пабрацімы

правіць

Спасылкі

правіць
  1. Sandre
  2. Recensement de la population 2015 — 2017.
  3. Populations légales 2016Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2018.
  4. Populations légales 2017Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2019.
  5. Populations légales 2018Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
  6. Populations légales 2019Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
  7. Populations légales 2020Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
  8. Populations légales 2021Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2023.
  9. Populations légales 2022INSEE, 2024.
  10. а б в г д е Les villes jumelées à Auxerre Праверана 23 ліпеня 2020.