Маньчжурыя (таксама Маньчжу, Manzhou) — гістарычная назва вобласці, якая ўключае ў сябе сучасную паўночна-ўсходнюю частку Кітая (Дунбэй) і ўсходнюю частку Унутранай Манголіі (аўтаномны рэгіён Кітая). Назва паходзіць ад народа маньчжуры (паўднёвая частка групы тунгусаў) у пачатку XVII стагоддзя, у мінулым яны мелі сваю дзяржаўнасць.

Карта Маньчжурыі      Кітайскія правінцыі Хэйлунцзян, Цзілінь і Ляанін      Унутраная Манголія      ЯАВ, Прыморскі і Хабараўскі краі, Амурская вобл.

Сучасная геаграфія

правіць

У наш час раўнінную частку кітайскай Маньчжурыі займаюць правінцыі Хэйлунцзян, Цзілінь і Ляанін. Хрыбет Вялікі Хінган знаходзіцца на тэрыторыі аўтаномнага раёна Унутраная Манголія.

Гісторыя

правіць

Старажытная Маньчжурыя

правіць

У старажытнасці Маньчжурыя падзялялася на мноства асобных уладанняў, якія то злучаліся ў адну дзяржаву пад уладай аднаго правадыра-заваёўніка, то зноў распадаліся. З поўначы рухаліся ваяўнічыя тунгускія плямёны, якія сталі пануючымі ў паўночнай Маньчжурыі. На поўдні кітайская каланізацыя прыносіла з сабой зародкі ханьскай культуры. У X ст. Маньчжурыя падверглася заваяванню кіданей. З 1115 года пануючымі становяцца чжурчжэні, якія стварылі дынастыю Цзінь, якая кантралявала як Маньчжурыю, так і амаль увесь паўночны Кітай. У 1234 годзе Манчьжурыя заваявана манголамі.

У канцы XVI ст. адзін з маньчжурскіх правадыроў, Нурхацы, аб'яднаў пад сваёй уладай мноства маньчжурскіх аймакаў (родаў, уладанняў) і ў 1616 г. абвясціў сябе імператарам. Затым быў заваяваны Ляадун, які належаў Кітаю. Кітайцы пацярпелі шэраг паражэнняў. Сын Нурхацы, Абахай, уварваўся ў Кітай. У 1644 г. маньчжуры ўзялі Пекін. Пасля доўгай вайны маньчжуры змаглі канчаткова далучыць Кітай да сваёй дзяржавы Цын. Вельмі хутка яны ўспрынялі кітайскую культуру, аднак іх гістарычная радзіма, Маньчжурыя, не была цалкам інтэгравана з заваяваным Кітаем, захоўваючы юрыдычныя і этнічныя адрозненні.

Маньчжоу-го

правіць
 

З 1 сакавіка 1932 г. па 19 жніўня 1945 г. на тэрыторыі Маньчжурыі ўтворана дзяржава Маньчжоу-го. Грашовая адзінка 1 чыяа (1 чыяа = 10 фыням = 100 лі.). Сталіца — Сіньцзін, на чале дзяржавы Пу І (Вярхоўны кіраўнік у 19321934 гг., імператар з 1934 г. да 1945 г.). Фактычна Маньчжоу-го кантралявалася Японіяй і цалкам прытрымлівалася рэчышча яе палітыкі. У 1939 г. узброеныя сілы Маньчжоу-го ўдзельнічалі ў вайне на Халхін-Голе (у праяпонскай гістарыяграфіі «Інцыдэнт у Наманхана»). Маньчжоу-го спыніла існаванне 19 жніўня 1945 г. калі самалёт з імператарам Пу І быў захоплены на аэрадроме Мукдэна дэсантнікамі Чырвонай Арміі.