Чжурчжэні
Чжурчжэ́ні, або юрчэ́ны (кіт.: 女眞, саманазва: ) † — старажытны народ, насельнікі Далёкага Усходу. Чжурчжэньская дзяржава Цзінь існавала ў 1115—1234 гг.
Чжурчжэні † () | |
Агульная колькасць | |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Далёкі Усход |
Мова | чжурчжэньская |
Рэлігія | культ продкаў, шаманізм, будызм |
Блізкія этнічныя групы | маньчжуры, удэгейцы, дзючэры |
Паходжанне і гісторыя
правіцьЧжурчжэні адносіліся да тунгуска-маньчжурскай групы народаў. Упершыню іх назва з'явілася ў X ст., але у больш старажытных кітайскіх крыніцах існавала таксама назва народа сушэнь, які мог быць непасрэдным продкам чжурчжэняў. Сушэнь насялялі землі на тэрыторыі сучасных Маньчжурыі і Прыморскага края Расіі. Частка савецкіх і сучасных расійскіх даследчыкаў звязвае сушэнь непасрэдна з народам махэ. Аднак ніякіх прамых доказаў гэтаму няма. Некаторы час сушэнь маглі ўваходзіць ў склад Бахай і не вылучацца з ліку іншых народаў, а пасля ліквідацыі гэтай дзяржавы кіданямі зноў самастойна выйсці на арэну гісторыі. Відавочна, у склад чжурчжэняў трапілі ўцекачы-махэ і прадстаўнікі іншых этнічных груп з Бахай.
У канцы X ст. чжурчжэні былі разгромлены кіданямі, потым значную частку іх зямель захапіла дзяржава Каро. Чжурчжэні былі вымушаны падпарадкавацца кіданям, што ў выніку прывяло да працяглага канфлікта паміж кіданьскай дзяржавай Ляа і Каро. Гэта дало магчымасць чжурчжэням згуртавацца, нанесці паражэнне Каро і у 1125 г. захапіць Ляа. Чжурчжэньская імперыя Цзінь праіснавала да 1234 г, пакуль не была заваявана манголамі. Аднак чжурчжэньскія імёны і пісьмо захаваліся ў больш познюю пару. Адзін з апошніх помнікаў чжурчжэньскай пісьменнасці (XV стагоддзе) быў знойдзены на ніжнім цячэнні ракі Амур. Ён быў пакінуты кітайскім чыноўнікам, які даследаваў гэтыя мясціны.
У традыцыйнай гістарыяграфіі чжурчжэні лічацца непасрэднымі продкамі маньчжураў. Міф аб паходжанні ад чжурчжэняў быў створаны ў часы імперыі Цын і павінен быў з'яўляцца доказам бесперапыннасці маньчжурскага панавання ў Кітаі. Многія сучасныя даследчыкі абвяргаюць прамыя сувязі паміж чжурчжэнямі і маньчжурамі, але не адмаўляюць тое, што пэўная частка чжурчжэняў магла ўвайсці ў склад гэтага народа або быць заваяванай. Слова юрчэн азначала ў маньчжураў «залежны чалавек».