Бахай (кіт.: 渤海, кар.: 발해, руск.: Бохай) — старажытная дзяржава на Далёкім Усходзе (698926 гг.)

Гістарычная дзяржава
Бахай
кар.: 발해
кар.: 진국
кар.: 고려국
маньчж. ᡦᡠᡥᠠ‍ᡳ
698 — 926 г.

Сталіца
Мова(ы) Balhae[d]
Форма кіравання манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фарміраванне

правіць

У канцы VI — пачатку VII ст. склаўся ваенна-палітычны саюз дзяржавы Кагуро і паўднёвай часткі плямён махэ, накіраваны супраць Кітая і кіданяў. У 668 г. Кітай і саюзныя яму народы і дзяржавы здолелі захапіць і ліквідаваць Кагуро. Саюзныя ёй махэ былі вымушаны пакінуць населеныя імі мясціны або трапілі ў палон.

У 698 г. Да Цзажун, правадыр махэ і сын аднаго з палкаводцаў Кагуро, паўстаў супраць Кітая і абвясціў аб стварэнні дзяржавы Чжэнь. Ужо пры яго жыцці яе межы былі значна пашыраны. Згодна кітайскім крыніцам, Чжэнь было падначалена каля 100 тысяч гаспадарак і больш за 10 тысяч воінаў. У 705 г. кітайскі імператар Чжун-цзун фактычна прызнаў уладу Да Цзажуна.

У 713 г. імператар Жуй-цзун узнагародзіў правадыра махэ некалькімі ганаровымі тытуламі, у тым ліку ўдзельнага валадара Бахай. Так называўся старажытны ўдзел на поўдзень ад Пекіна. Мяркуецца, што Да Цзажун або ўжо кантраляваў гэтыя землі, і імператар толькі пацвердзіў яго права, або дадзеная фармальнасць павінна была падкрэсліць сімвалічную падначаленасць і старажытнасць роду Да. Так або інакш, назва Бахай выціснула назву Чжэнь. У кітайскіх дакументах дзяржава таксама звалася Хай-Дун-Шэн-го ("Квітнеючае княства Усходняга Прымор'я").

Функцыянаванне

правіць

Бахай з'яўлялася манархічнай дзяржавай. На чале стаялі прадстаўнікі дынастыі Да, нашчадкі Да Цзажуна. Кітайскія дакументы звалі іх спадчыннымі ўладарамі-ванамі. Магчыма, што іх сапраўдны тытул гучаў як кэду. Усяго з 698 г. да 926 г. кіравала 15 ванаў. Сын Да Цзажуна, ван Да Уі (719737 гг.), прыняў права няньхаа — найменне гадам свайго кіравання. Раней ім карысталіся толькі імператары Кітая і Японіі. Розныя адгалінаванні роду Да служылі прыдворнымі.

Межы дзяржавы Бахай некаторы час прасціраліся ад Японскага мора да зямель сучаснай Манголіі. У сярэдзіне VIII ст. частка заходніх тэрыторый была страчана. Спроба Танскай дынастыі падначаліць сябе паўночных махэ стала прычынай вайны паміж Кітаем і Бахай у 732 г. Акрамя арміі, бахайцы выкарыстоўвалі ў вайне флот. Але найчасцей адносіны паміж Бахай і Кітаем мелі мірны характар. Штогод ваны пасылалі да імператараў сваіх прадстаўнікоў, якія везлі шчодрыя дары. З 727 г. сталыя дыпламатычныя сувязі і абмен падарункамі падтрымліваліся таксама з Японіяй.

Насельніцтва Бахай не было аднастайным. Акрамя махэ і выхадцаў з Кагуро ў дзяржаве жылі прадстаўнікі цюркамоўных і палеазіяцкіх народаў. Бахайцы займаліся вытворчасцю жалеза, рысу, бавоўны, але галоўнае значэнне для гандлю з іншымі краінамі мелі паляванне і здабыча футра.

У кітайскіх рукапісах паведамлялася, што першапачаткова ў Бахай не было адміністрацыйных падпадзяленняў, большасць насельніцтва складалі асабіста вольныя абшчыннікі байсін, захоўвалася племянная сістэма кіравання. Ван Да Цыньмаа (737794 гг.) правёў шэраг рэформ — падзяліў свае валоданні на 15 акруг, кожную акругу - на 62 меншыя адміністрацыйныя адзінкі. Ніжэйшай адміністрацыйнай адзінкай стаў павет. У Бахай адначасова дзейнічала некалькі сталіц — Верхняя, Сярэдняя, Паўднёвая, Заходняя і Усходняя. Апошняя знаходзілася недалёка ад возера Хасан.

Канец дзяржавы

правіць

У 919 г. кідані занялі частку паўднёва-заходніх тэрыторый Бахай. Падчас кампаній 924926 гг. кідані нанеслі бахайцам шэраг моцных паражэнняў. Спроба вана Інчжуана заключыць мірную дамову скончылася няўдачай. Кідані ўзялі ў аблогу Верхнюю сталіцу Бахай. Ван Інчжуан здаўся ў палон, але большасць прыдворных здолела збегчы ў Каро. Дзяржава Бахай была ліквідавана. На частцы найбольш абжытых зямель кідані арганізавалі падначаленую ім дзяржаву Дун-Даньго.

Нягледзячы на рэпрэсіі і падаткавыя прывілеі, насельніцтва Бахай яшчэ доўгі час змагалася за ўзнаўленне сваёй дзяржавы. У 927934 гг. прадстаўнік дынастыі Да, Гуансянь, падняў паўстанне і стварыў так званы Новы Бахай. Але паўстанцы не атрымалі дапамогі з боку Каро. Пасля падаўлення паўстання кіданямі Да Гуансянь збег у Каро. Няўдачай скончыліся паўстанні прадстаўнікоў роду Да ў 975 г. і 1029 г.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць