Кагуро
Кагуро́ (кар. 고구려, 高句麗,[koɡuɾjʌ] кіт. трад. 高句驪, спр. 高句丽 , піньінь: gāogōulǐ, саст. Гао-Гюйлі; 37 да н.э. — 668) — назва аднаго з карэйскіх плямёнаў, а пазней — адной з трох раннефеадальных дзяржаў. Племя кагуро да пачатку I стагоддзя займала тэрыторыю ў сярэднім цячэнні ракі Ялуцзян (карэйская назва — Амнакан), якая ў наш час аддзяляе Кітай ад КНДР.
царства | |
Кагуро | |
---|---|
高句麗 고구려 | |
Кагуро ў 476 н.э. |
|
|
|
Сталіца |
Чальбон (37 год да н.э. — 3 год н.э.) Кунэ (3-427) Пхеньян (427-668) |
Мова(ы) | Кагуро |
Афіцыйная мова | Goguryeo language[d] |
Рэлігія | мусок, канфуцыянства, даасізм, будызм |
Насельніцтва | ацэначна 3 500 000 у 668 годзе |
Форма кіравання | манархія |
• 391-413 | Кагуро |
• 413-491 | Чансухо |
• {{{год_кіраўніка4}}} | Ёнянхо |
Гісторыя | |
• 37 год да н.э. | Заснавана |
• 372 н.э. | Увядзенне будызму |
• 391-413 | Войны Квангэтхо |
• 598-614 | Кагуроска-суйскія войны |
• 645-668 | Кагуроска-танскія войны |
• 668 | Падзенне Пхеньяна |
![]() |
Першае падрабязнае апісанне ўтрымліваецца ў кітайскай дынастыйнай гісторыі («Сань го чжы», III стагоддзе). Пасля Качасонскай вайны, кагуросцы былі ўключаны ў акругу Сюаньту. Племянное дзяржаўнае ўтварэнне Кагуро дабілася незалежнасці ад імперыі Хань у 37 да н.э. У III стагоддзі было разгромлена царствам Вэй, але пасля здолела адрадзіцца.
Сучасная назва «Карэя» паходзіць ад назвы сярэдневяковай дзяржавы Каро, якая, у сваю чаргу, з'яўляецца скарачэннем ад «Кагуро».
Сталіца дзяржавы Кагуро — горад Хвандо (сучасны Цзіянь у Паўночна-Усходнім Кітаі), а з пачатку V стагоддзя — Пхеньян.
ЛітаратураПравіць
- Кагуро // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. С. 403.
- Н. Я. Бичурин (о. Иакинф) «Собрание сведений…»
- Л. Н. Гумилёв «Хунну в Китае»/I. Тление/Корея
- Ким Бусик. Самгук Саги (Исторические записи трёх государств). Кн. 2. Летописи Когурё. Летописи Пэкче. М.: «Восточная литература». 1995 г.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кагуро