Хазянінкі
Хазяні́нкі[1] (трансліт.: Chazianinki, руск.: Хозянинки) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 30 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 23 км ад Мінска.
Вёска
Хазянінкі
| ||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьРанняя гісторыя
правіцьУ XVIII стагоддзі ў складзе маёнтка Дукора, у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Агінскіх.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні.
У 1858 годзе ў складзе маёнтка Голацк, уласнасць Ганны Кастравіцкай з Оштарпаў (жонкі Караля Кастравіцкага, дачкі Леана Оштарпа)[2]. З другой паловы XIX стагоддзя ў Дукорскай воласці Ігуменскага павета.
У 1884 годзе адкрыта школа граматы, у якой у 1890 годзе вучылася 15 хлопчыкаў. У канцы XIX стагоддзя ўласнасць Ганны Здзяхоўскай[3] з Оштарпаў (жонкі Фартуната Здзяхоўскага, удавы Караля Кастравіцкага), па яе смерці маёнткі перайшлі да Ваньковічаў[2]. Была школа граматы, капліца.
Найноўшы час
правіцьЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Хазянікаў атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[4]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. На базе школы граматы створана школа 1-й ступені. У 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас імя ЦК КП(б)Б, працавала кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У сакавіку 1943 года вёска была спалена, забіты 18 жыхароў[5]. Пасля вайны вёска адноўленая.
Насельніцтва
правіць- 1800 год — 7 двароў, 62 жыхары
- 1858 год — 123 жыхары
- 1897 год — 43 двары, 332 жыхары
- 1917 год — 62 двары, 428 жыхароў
- 1940 год — 80 двароў, 270 жыхароў
- 1960 год — 239 жыхароў
- 2002 год — 50 гаспадарак, 59 жыхароў
- 2010 год — 38 гаспадарак, 85 жыхароў
- 2012 год — 36 гаспадарак, 81 жыхар
- 2019 год — 93 жыхары[6]
Вядомыя асобы
правіць- Валянцін Мыслівец (1937—1993) — беларускі пісьменнік.
Спіс вуліц
правіць- Дачная вуліца
- Братоў Герасімовічаў вуліца
- У. Мысліўца вуліца
- Янаўка вуліца[7]
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego. — Т. XIV (XXV). — С. 83. — ISSN 1230–803X. Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2023.
- ↑ Памяць 2003, с. 84.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
- ↑ Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны . db.narb.by. Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 30 красавіка 2024.
- ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса . Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Хазянінкі // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 191—192. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухав. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хазянінкі