Ваньковічы
шляхецкі род
Ваньковічы — вялікалітоўскі шляхецкі род герба «Ліс». Першае ўпамінанне пра род адносіцца да 1499. Безупынны радавод вядзецца з XVI ст., калі Ваньковічы мелі маёнткі ў Новагародскім павеце і каля Вілейкі. Былі праваслаўнымі, з канца XVII ст. католікамі. У XIX—XX стст. валодалі вёскамі Калюжыца, Волма, Дзевялтова і інш. Займалі пасады ў мясцовай адміністрацыі ВКЛ (Менскае ваяводства), былі пасламі соймаў і дэпутатамі Галоўнага Літоўскага Трыбунала, выбіраліся ў органы дваранскага самакіравання Расійскай імперыі.
Найбольш вядомыя прадстаўнікі
правіць- Антон Тадэвушавіч Ваньковіч (1780—1812), ігуменскі павятовы маршалак (1805—1808)
- Валянцін Ваньковіч (1800—1842), мастак
- Леў Апалінарыевіч Ваньковіч (1831—пасля 1881), мінскі павятовы маршалак (1863—1872)
- Мельхіёр Аляксандравіч Ваньковіч (1775—1842), ігуменскі павятовы суддзя (1799—1802), старшыня II Дэпартамента Мінскага Галоўнага суда
- Мельхіёр Каралевіч Ваньковіч (1843—1892), уласнік маёнтка Калюжыцы ў Ігуменскім павеце, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў
- Мельхіёр Ваньковіч (1892—1974), польскі журналіст і пісьменнік
- Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч (?—1812), барысаўскі павятовы маршалак (1797—1802), мінскі губернскі маршалак (1802—1808)
- Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч (1860—1937), віцэ-старшыня Віленскага таварыства сельскай гаспадаркі, дэпутат II Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі, дэпутат III Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі, член Краёвай партыі Літвы і Беларусі
- Станіслаў Станіслававіч Ваньковіч (1885—1943), сенатар (1928—1935) Другой Рэчы Паспалітай (Польшчы), віцэ-старшыня Начальнай рады арганізацый землеўласнікаў (1936)
- Тэадор Антоній Ваньковіч (?—1716), мінскі стольнік і мінскі судовы падстароста
- Юзаф Матэвушавіч Ваньковіч (раней 1788—пасля 1818), мінскі павятовы маршалак (1795—1800, 1802—1808)
- Ян Эдвард Ваньковіч (1838—1899), кіраўнік паўстання 1863—1864 гадоў у Брэсцкім павеце
Маёнткі
правіцьЛітаратура
правіць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Ваньковичи / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь [и др.] ; сост.: Н.А. Голубева, Н.М. Усова, Л.В. Языкович ; под научной редакцией В.И. Прокопцова. — Минск : БелЭн, 2012. — 442 с.
- Чарняўскі, В. Ф. Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў (Біяграфічны даведнік) / В. Ф. Чарняўскі. — Мн.: Олдеран, 2007. — 224 с.
- Konarski, S. Wańkowiczowie herbu Lis odmienny / S. Konarski. — Paryż, 1960.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
правіць- «СОВЕТ» РОДА ВАНЬКОВИЧЕЙ
- Ваньковічы. Слаўны род зямлі беларускай(недаступная спасылка)
- Ваньковічы. Прэзентацыя кнігі Архівавана 8 кастрычніка 2013.