Мельхіёр Ваньковіч (1892)

Мельхіёр Ваньковіч (польск.: Melchior Wańkowicz; 10 студзеня 1892, маёнтак Калюжыца, цяпер Бярэзінскі раён — 10 верасня 1974, Варшава) — польскі пісьменнік, журналіст, рэпарцёр і аглядальнік.

Мельхіёр Ваньковіч
польск.: Melchior Wańkowicz
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 10 студзеня 1892(1892-01-10)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 верасня 1974(1974-09-10)[1][2] (82 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Мельхіёр Каралевіч Ваньковіч[d]
Маці Марыя Швайніцкая
Жонка Сафія Малагоўская
Дзеці Крысціна Ваньковіч[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, выдавец, пісьменнік, палітык, ваенны карэспандэнт, публіцыст
Узнагароды
камандор ордэна Адраджэння Польшчы афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы Cross of Independence сярэбраныя Акадэмічныя лаўры
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З роду Ваньковічаў. Скончыў Варшаўскі універсітэт (1922). У 1930-х гадах карэспандэнт віленскай газеты «Słowo». З 1949 жыў у ЗША, у 1958 вярнуўся ў Варшаву.

Аўтар брашуры «Чаму польскі салдат уваходзіць у Літву і Беларусь» (1919). На ўспамінах аб дзіцячых гадах заснавана аповесць «Шчанюковы гады» (1934). Пасля наведвання СССР выдаў кнігу рэпартажаў «Апер'еная рэвалюцыя» (1934). Аўтар гістарычнай аповесці з часоў грамадзянскай вайны «Шпіталь у Ціхінічах» (2-е выданне, 1935), рамана «Зелле на кратэры» (1957), аповесці «Вестэрплятэ» (1959), нарысаў і рэпартажаў «Монтэ Касіна» (1957), «Ад Стоўбцаў да Каіра» (1969), успамінаў «Туды і сюды» (1961) і інш.

Зноскі

  1. а б Melchior Wańkowicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118806165 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).