Ян Эдвард Ваньковіч

Ян Э́двард Ванько́віч (польск.: Jan Edward Wańkowicz, руск.: Ян Эдвард Ванькович; 23 кастрычніка 1834[1], маёнтак Малая Сляпянка, Мінскі павет, цяпер Мінскі раён — 2 жніўня 1899, Кракаў) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў у Берасцейскім павеце[2]. Сын Валянціна Ваньковіча[2].

Ян Эдвард Ваньковіч
польск.: Jan Edward Wańkowicz, руск.: Ян Эдвард Ванькович
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
Нараджэнне 23 кастрычніка 1834(1834-10-23)
Смерць 2 жніўня 1899(1899-08-02) (64 гады)
Месца пахавання
Род Ваньковічы
Бацька Валянцін Ваньковіч
Маці Анэля з Растоцкіх
Жонка Станіслава Ясклоўская
Адукацыя
Ваенная служба
Званне камандзір паўстанцкага атраду
Камандаваў паўстанцкім атрадам
Бітвы Паўстанне 1863—1864 гадоў

Біяграфія

правіць
 
Ян Эдвард Ваньковіч у 1863 годзе

Сын Валянціна Ваньковіча і Анэлі з Растоцкіх. Па смерці бацькі атрымаў у спадчыну маёнтак Малая Сляпянка.

Скончыў Лясны інстытут у Пецярбургу (1860), працаваў ляснічым у Екацярынаслаўскай губерні, потым надляснічым у Белавежы[2].

З 1861 года ў гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі[2].

Браў удзел у паўстанні 1863—1864 гадоў: змагаўся ў аддзеле Стасякевіча, ад мая ўзначаліў гэты аддзел. Пасля дзейнічаў на Падляшшы, узначальваў берасцейскі і кобрынскі паўстанцкія аддзелы. Удзельнічаў таксама ў паходзе генерала Юзафа Высоцкага  (руск.).

Па паразе аддзелу пераехаў з дапамогай Э. Ажэшкі ў Галіччыну[2], касір Галіцыйскага банка  (польск.).

За ўдзел у паўстанні маёнтак Малая Сляпянка быў канфіскаваны царскімі ўладамі. Ян Эдвард быў арыштаваны аўстрыйскімі ўладамі, але здолеў уцячы і да 1869 перабываў на эміграцыі[2][2][3]. Вярнуўся ў Кракаў, дзе і памёр.

Пахаваны на Ракавіцкіх могілках у Кракаве[4].

Быў жанаты са Станіславай Ясклоўскай.

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2018. Праверана 16 снежня 2018.
  2. а б в г д е ё Ванькович Ян Валентиевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 101. — 737 с.
  3. Wańkowicz — uczestnicy Powstania Styczniowego 1863 o tym nazwisku (польск.). Powstanie styczniowe — lista uczestników. Dynamiczny Herbarz Rodzin Polskich (13 студзеня 2013).
  4. Spis osób pochowanych na Cmentarzu Rakowickim w Krakowie (osoby pochowane do 1939 r.) (польск.)(недаступная спасылка). Cmentarium (13 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2019. Праверана 14 студзеня 2013.

Літаратура

правіць