Тэадор Антоні Ваньковіч

(пам. 1716) стольнік і падстароста менскі
(Пасля перасылкі з Тэадор Антоній Ваньковіч)

Тэадор Антоні Ваньковіч (польск.: Teodor Antoni Wańkowicz, ? — 15 ліпеня 1716) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік і падстароста судовы менскі (1689—1716).

Тэадор Антоні Ваньковіч
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
Падстароста менскі
1689 — 15 ліпеня 1716
Папярэднік Марцін Казімір Валадковіч
Пераемнік Андрэй Бенедыкт Карніцкі
Нараджэнне невядома
Смерць 15 ліпеня 1716(1716-07-15)[1]
Род Ваньковічы
Бацька Пётр Ваньковіч
Маці Ганна з Дунін-Глушынскіх[d]
Жонка Ганна Войшнар, Феліцыяна Эйдонаўна
Дзеці Стэфан
Антоні
Соф’я
Алена
Кацярына
Францішка
Калумба

Біяграфія правіць

З роду Ваньковічаў герба «Ліс зменены», сын менскага войскага Пятра і ваўкавыскай харунжычанкі Ганны Дунін-Глушынскай.

У 1671—1676 гадах узгадваецца як падчашы пінскі. Каля 1685 стаў менскім стольнікам, а ў 1689 годзе — падстаростам судовым. Гэтыя дзве пасады трымаў да канца жыцця. Таксама быў старостам падусвяцкім і рушаўскім. Пяць разоў засядаў у Трыбунале ВКЛ у 1682, 1686, 1691, 1701 і 1709 (у гэтым годзе быў маршалкам кола Compositi judicii) гадах. Часта бываў кіраўніком на сойміках і судах фіскальных. У Менску заснаваў кляштары кармелітаў і баніфратаў. Ахвяраваў значныя сродкі менскім францысканцам. Быў фундатарам мноства іншых кляштараў, у тым ліку тых жа законаў у Івянцы (Касцёл Святога Міхаіла Арханёла).

Згодна з Юзафам Вольфам, незадоўга да смерці атрымаў ад караля Аўгуста II прывілей на менскае кашталянства. Але нават калі прывілей і меў месца, Тэадор Ваньковіч не здолеў замацавацца на пасадзе кашталяна, бо з 1713 яе займаў Даніэль Выгоўскі. Ваньковіч застаўся стольнікам і падстаростам менскім, на гэтых пасадах і памёр пасля доўгай хваробы 15 ліпеня 1716.

Сям'я правіць

Быў жанаты з дачкой лідскага земскага пісара Ганнай Войшнар і меў ад яе двух сыноў, Стэфана і Антонія, якія рана памёрлі, і пяць дачок:

  1. Соф'ю, жонку менскага войскага Францішка Валадковіча;
  2. Алену, жонку новагародскага земскага суддзі Яна Багуслава Рдултоўскага;
  3. Кацярыну, жонку вількамірскага скарбніка Яна Ярмаловіча;
  4. Францішку, якая была ксеніяй менскага закона Св. Бенедыкта;
  5. Калумбу, якая стала прэорыцай гэтага ж кляштара.

Зноскі

Літаратура правіць