Ян Багуслаў Рдултоўскі
Ян Багуслаў Рдултоўскі (1665—1744) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Кашталян віцебскі (1735—1739) і новагародскі (1739—1744).
Ян Багуслаў Рдултоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Герб «Драгослаў» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Багуслаў Незабытоўскі | ||||||
Пераемнік | Даніэль Шышка | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юрый Тышкевіч | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Пацей | ||||||
Нараджэнне | 1665 | ||||||
Смерць | 1744 | ||||||
Род | Рдултоўскія[d] | ||||||
Жонка | Алена з Ваньковічаў | ||||||
Дзеці | Антоні Ежы, Элеанора |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з незаможнага роду Рдултоўскіх герба «Драгослаў», прадстаўнікі якога займалі пасады ў асноўным у Менскім і Новагародскім паветах.
Займаў пасаду менскага скарбніка, з 1720 года быў новагародскім земскім суддзёй. У 1735 годзе першым з роду атрымаў сенатарскую годнасць, стаўшы кашталянам віцебскім. Памёр на пасадзе новагародскага кашталяна.
У 1735 годзе падпісаў ухвалу Генеральнай Рады варшаўскай канфедэрацыі.
Сям’я
правіцьБыў жанаты з Аленай, дачкой менскага падстаросты Тэадора Антонія Ваньковіча (?—1716) і яго жонкі Ганны Войшнар, дачкі лідскага земскага пісара.
У шлюбе нарадзіліся прынамсі двое дзяцей[1]:
- Антоні Ежы (1700—1764) — ажаніўся з Юстынай з Хлусевічаў
- Элеанора — стала жонкай Аляксандра Пятра Савы-Корсака, суддзі навагародскага
Продкі Алены з Ваньковічаў
Адам Ваньковіч[2] | ||||||||||||||||
Пётр Ваньковіч | ||||||||||||||||
Тэрэза з Кавячынскіх | ||||||||||||||||
Тэадор Антоні Ваньковіч | ||||||||||||||||
Ганна з Дунін-Глушынскіх | ||||||||||||||||
Алена Ваньковіч | ||||||||||||||||
Ганна з Войшнараў | ||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ Радавод Алены Рдултоўскай (польск.)
- ↑ Адам Ваньковіч