Сядзіба Ваньковічаў (Мінск)
Сядзі́ба Ванько́вічаў у Вялі́кай Сляпя́нцы — помнік архітэктуры класіцызму ў Мінску на вул. Філімонава.
Сядзібна-паркавы комплекс | |
Сядзіба Ваньковічаў | |
---|---|
53°55′10,95″ пн. ш. 27°38′19,46″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Мінск | Вялікая Сляпянка |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Будынкі | |
сядзібны дом • алея | |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000261 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьСляпянка з’явілася ў XVI стагоддзі. Яна размяшчалася на тым месцы, дзе сыходзіліся два гасцінцы, што вялі ў Мінск, — Гарадзішчанскі і Старабарысаўскі. Да сярэдзіны XVIII стагоддзя маёнтак Сляпянка належаў князям Радзівілам. Пазней гэтыя землі перайшлі да Ваньковічаў. Ужо ў другой палове XVIII стагоддзя Аляксандр Янавіч Ваньковіч падзяліў свае вялікія ўладанні паміж двума сынамі — Станіславам (?—1812) і Мельхіёрам (1775—1842). Так на карце Мінскага павета з’явіліся адразу дзве Сляпянкі — Вялікая Сляпянка і Малая Сляпянка. Пасля смерці Станіслава Вялікая Сляпянка дасталася яго сыну Эдварду (1793—1872), стрыечнаму брату мастака Валянціна Ваньковіча.
Сядзібны комплекс сфарміраваны ў 1-й пал. XIX ст. Ансамбль уключаў мураваны сядзібны дом, драўляныя флігелі (не захаваліся) і парк, перапланаваны ў 1896 г. садаводам В. Кроненбергам. Цяпер з’яўляецца рэстаранам з закрытай тэрыторыяй.
Архітэктура
правіцьДвухпавярховы Т-падобны ў плане палац з высокім цокалем накрыты пакатым двухсхільным дахам, закрытым парапетам. Тарцовыя сцены аформленыя трохвугольнымі франтонамі. Галоўны фасад вылучаны ў цэнтры шырокім рызалітам. Фасады дома дэкараваны пілястрамі, прафіляванымі карнізамі і інш. Унутраная планіроўка змененая. З аздобы інтэр’ераў захаваліся фрагменты мазаічнай падлогі і карнізаў[1][2].
-
Эдвард Станіслававіч Ваньковіч (1793—1872), мінскі павятовы харунжы (1817—1820), уласнік Вялікай Сляпянкі
-
Жонка Эдварда Станіслававіча Ваньковіча (1793—1872) — Міхаліна Станіславаўна Манюшка
-
Эдвард Адамавіч Вайніловіч (1847—1928) — ураджэнец сядзібы Ваньковічаў у Вялікай Сляпянцы
-
Пётр Зыгмунтавіч Ваньковіч (1866—1936) і яго жонка Габрыэла Артураўна Ваньковіч (1868—1955) з роду Горватаў, уласнікі маёнтка Вялікая Сляпянка. Фота раней 1900 г.
-
Вяселле Мечыслава Баляслававіча Ялавецкага (1876—1962) і Юліі Зыгмунтаўны Ваньковіч (1883—1939) у Вялікай Сляпянцы, 30 чэрвеня 1910 г.[3]
Зноскі
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- ↑ Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ У ніжнім радзе ў цэнтры сядзіць Казімір Міхалкевіч. На балконе восьмы злева Раман Скірмунт, трынаццаты — Эдвард Вайніловіч, чатырнаццаты — Пётр Зыгмунтавіч Ваньковіч, пятнаццаты — Станіслаў Костка Ваньковіч (1860—1937).
Літаратура
правіць- Мінскія сядзібы Ваньковічаў / У. М. Дзянісаў, А. М. Кулагін // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 457.
- В. Б. Караткевіч, А. М. Кулагін. 253. Сядзіба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Старинные усадьбы Минского края / А. Т. Федорук ; [Под общ. рук. и предисл. Е.Будинаса]. — Мн.: ООО "Полифакт" : ООО "Лекция", 2000. — 415 с. — (Старинные усадьбы Беларуси). — 500 экз. — ISBN 985-6107-24-5.
- К вопросу о реставрации памятника архитектуры начала XIX века в г. Минске / Ф. П. Босовец, А. Н. Кеда, В. С. Лещенко // Перспективы развития новых технологий в строительстве и подготовке инженерных кадров : сборник научных статей / Министерство образования Республики Беларусь, Учреждение образования «Гродненский государственный университет им. Я. Купалы». ― Гродно, 2010. ― С. 30―34. (1Н//236243К(039))
- Тапаграфія і тапаніміка мясцін Мінска, звязаных з жыццём Валенція Ваньковіча / Іван Сацукевіч // Знакамітыя мінчане XIX—XX стст. : матэрыялы [пятай] Беларуска-Польскай навуковай канферэнцыі, Мінск, 12 лістапада 2008 г. ― Мінск, 2010. — С. 43—51.
- Aftanazy Roman. «Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej». Wrocław, Ossolineum, 1991-97.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сядзіба Ваньковічаў (Мінск)
- Сядзіба Ваньковічаў (Мінск) на сайце Radzima.org
- Сядзіба Ваньковічаў (Мінск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Сядзіба Ваньковічаў (Мінск) на сайце «Архіварта»