Казімір Мікалай Міхалкевіч
Казімір Мікалай Міхалкевіч (польск.: Kazimierz Mikołaj Michalkiewicz; 1 лютага 1865, Гапенішкі — 16 лютага 1940) — рымска-каталіцкі і польскі дзеяч, біскуп.
Казімір Мікалай Міхалкевіч | |
---|---|
Kazimierz Mikołaj Michalkiewicz | |
Род дзейнасці | біскуп-суфраган віленскі |
Дата нараджэння | 1 лютага 1865 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лютага 1940 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[1] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З шляхецкага роду Ковенскай губерні, сын Юстына Міхалкевіча. У 1884 паступіў у Магілёўскую каталіцкую семінарыю ў Пецярбургу. 23 кастрычніка 1886 высвечаны на святара. Пасля заканчэння семінарыі ў 1888 служыў у віцебскім парафіяльным касцёле Св. Антонія, а з 1890 у розных парафіях Віцебскай губерні. У 1896 яго прызначылі на пасаду пробашча Кранштацкага рымска-каталіцкага ваенна-марскога касцёла і адначасова ваеннага капелана марскіх і сухапутных войскаў Расійскай імперыі.
У 1900 стаў пробашчам мінскага касцёла Святой Тройцы. Адразу пачаў актыўна займацца гаспадарчымі справамі і ў першую чаргу рамонтам парафіяльных будынкаў. На яго ініцыятыву ў 1903 у горадзе стварылі камітэт, які распачаў працу па падрыхтоўцы будаўніцтва навага парафіяльнага храма на Залатой Горцы. Для распрацоўкі праекта новай святыні з Варшавы быў запрошаны вядомы архітэктар Юзаф Дзяконскі.
Займаўся асветніцкай дзейнасцю — навучаннем польскай мовы, гісторыі і культуры. З'яўляўся прыхільнікам уключення Віленшчыны ў склад Польшчы. 11 студзеня 1907 года быў абраны старшынёй (1907—1907) Польскага Таварыства «Асвета» у Мінску. Аднак праз некалькі месяцаў (у кастрычніку 1907) ксёндз Казімір Міхалкевіч пакінуў гэту пасаду, паехаўшы ў Вільню. Прычынай пераезду Міхалкевіча ў Вільню было тое, што пасля высылкі ў кастрычніку 1907 г. віленскага біскупа Эдварда Ропа, мінскі дэкан Казімір Міхалкевіч пачаў выконваць абавязкі адміністратара Віленскай дыяцэзіі[2],
У 1907—1917 фактычна адміністатар Віленскай дыяцэзіі. 12 студзеня 1923 прызначаны тытулярным біскупам Фіятырскім і біскупам-суфраганам Віленскай дыяцэзіі. Кансекраваны 10 чэрвеня 1923.
-
Вяселле Мечыслава Баляслававіча Ялавецкага (1876—1962) і Юліі Зыгмунтаўны Ваньковіч (1883—1939) у сядзібе Ваньковічаў у Вялікай Сляпянцы, 30 чэрвеня 1910 г.[3]
Зноскі
- ↑ Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 19 кастрычніка 2020.
- ↑ Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю… С. 260.
- ↑ У ніжнім радзе ў цэнтры сядзіць Казімір Міхалкевіч. На балконе восьмы злева Раман Скірмунт, трынаццаты — Эдвард Вайніловіч, чатырнаццаты — Пётр Зыгмунтавіч Ваньковіч, пятнаццаты — Станіслаў Костка Ваньковіч (1860—1937).
Літаратура
правіць- Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. / А. Ф. Смалянчук. — СПб. : Неўскі прасцяг, 2004. — 406 с.
Спасылкі
правіць- Bishop Kazimieras Mikalojus Michalkiewicz †
- Уладзімір ДЗЯНІСАЎ. Каштоўная крыніца гісторыі(недаступная спасылка)