Аляксандр Фёдаравіч Смалянчук
Аляксандр Фёдаравіч Смалянчук, Алесь Смалянчук (23 мая 1959, Казлоўшчына) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар.
Аляксандр Фёдаравіч Смалянчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 мая 1959 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Міхаіл Восіпавіч Біч |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (1981), аспірантуру (завочна) Інстытута гісторыі НАН Беларусі, стажыраваўся ў Варшаўскім і Ягелонскім універсітэтах (Польшча).
Працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе, навуковым супрацоўнікам Рэспубліканскага музея гісторыі рэлігіі і Гродзенскага абласнога гістарычна-археалагічнага музея, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
У 2002 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Польскі грамадска-палітычны рух на беларускіх і літоўскіх землях у 1864—1917 гг.». Манаграфія «Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй…» перамагла ў конкурсе Беларускага гістарычнага таварыства на лепшую навуковую кнігу па гісторыі Беларусі за 2001—2002 гг.
З 2006 г. — прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільнюс). З 2007 г. — дырэктар Інстытута гістарычных даследаванняў (ЕГУ).
Асноўныя тэмы даследаванняў: гісторыя польскага руху ў Беларусі і Літве ў XIX — пачатку XX ст., гісторыя беларускага нацыянальнага руху, палітычная гісторыя Беларусі XIX—XX ст. і яе адлюстраванне ў памяці жыхароў Беларусі (вусная гісторыя), краязнаўства.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[1].
Бібліяграфія
правіць- Палякі Беларусі і Літвы ў рэвалюцыі 1905—1907 гг. / А. Смалянчук. — Гародня : Ратуша, 2000. — 204 с.
- Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г. / А. Смалянчук ; пад рэд. С. Куль-Сяльверставай. — Гродна : ГрДУ, 2001. — 322 с. ISBN 985-417-345-1.
- Жыццё і смерць Рамана Скірмунта (паводле вусных успамінаў жыхароў Піншчыны) / А. Смалянчук // Białoruskie Zeszyty Historyczne. — (Białystok). — 2002. — T. 18. — S. 214—222.
- Беларускія палякі або палякі ў Беларусі? / А. Смалянчук // Pogranicza języków. Pogranicza kultur. Studia ofiarowane Elżbiecie Smułkowej / Pod red. Anny Engelking i Romualda Huszczy. — Warszawa, 2003. — S. 326—334.
- Паміж краёвасцю і нацыянальнай гісторыяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1865 г. / А.Ф. Смалянчук. — Санкт-Пецярбург : Неўскі прасцяг, 2004. — 402 с.
- Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Канец XVIII — пачатак ХХ ст. / Укладальнік і навуковы рэдактар А.Ф. Смалянчук. — Вільня : ЕГУ, 2007. — 302 с.
- Литвинство, западноруссизм и белорусская идея. 19 – начало 20 в. / А. Смалянчук // Перекрёстки. — (Вильнюс). — 2007. — Nr 1—2. — С. 5—16.
- Белорусы: нация Пограничья / А. Кравцевич, А. Смоленчук, С. Токть. — Вильнюс : ЕГУ, 2011. — 212 с.
- Асоба Каліноўскага як даследчая праблема / А. Смалянчук // Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі / Навуковы рэдактар А.Смалянчук. — Мінск : Беларускае гістарычнае таварыства, 2011. — С. 9—25.
- Беларуская гісторыя: знайсці чалавека / А. Ф. Смалянчук. — Мінск : Логвінаў, 2013. — 156 с.
- «Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі: зборнік навуковых артыкулаў / Аляксандр Смалянчук. — Мінск : Зміцер Колас, 2017. — 460 с.
Гл. таксама: Бібліяграфія.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Фёдаравіч Смалянчук
- Прафэсар Алесь Смалянчук: 1939 год — драма беларусаў і палякаў, але іншых шанцаў аб’яднацца ў Беларусі не было // svaboda.org 16 верасня 2019
- Смалянчук A.Ф. // на pawet.net