Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт
Еўрапе́йскі гуманіта́рны ўніверсітэ́т (скарочана ЕГУ; англ.: European Humanities University (EHU), літ.: Europos humanitarinis universitetas (EHU), (руск.: Европейский гуманитарный университет) — прыватны, некамерцыйны ўніверсітэт, заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе. Пасля прымусовага закрыцця ўніверсітэта беларускімі ўладамі ў 2004 годзе ЕГУ працягнуў сваю дзейнасць у Вільнюсе (Літва).
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) | |
---|---|
літ.: Europos humanitarinis universitetas | |
Арыгінальная назва | літ.: Europos humanitarinis universitetas |
Міжнародная назва | англ.: European Humanities University |
Дэвіз | ЕГУ — іншая будучыня! |
Заснаваны | 1992 |
Тып | гуманітарны ўнівэрсітэт |
Прэзідэнт | Анатоль Міхайлаў |
Рэктар | Сяргей Ігнатаў |
Студэнты | 1,1 тыс. |
Бакалаўрыят | 950 |
Магістратура | 100 |
Дактарантура | 5 |
Выкладчыкаў | 87 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Вільнюс, Літва |
Кампус | вул. Валакупю, 5, Вільнюс |
Юрыдычны адрас | вул. Таўра, 12, Вільнюс, LT-01114 |
Сайт | ehu.lt/be |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
ЕГУ прапануе магчымасць атрымаць бакалаўрскую, магістарскую і доктарскую ступені па праграмах дзённай і завочнай формы навучання ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук.
На 1 кастрычніка 2015 г. колькасць студэнтаў складала каля 1100 асоб, 95 % з каторых — грамадзяне Беларусі. Мовы выкладання — беларуская і руская, некаторыя курсы чытаюцца на англійскай, нямецкай і іншых мовах. ЕГУ займае 2-ое месца ў рэйтынгу прыватных універсітэтаў Літвы[1].
Гісторыя
правіцьМінскі перыяд (1992—2004)
правіцьЕГУ быў заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе. На той час ва ўніверсітэце працавалі 8 факультэтаў і вялася падрыхтоўка па 13 спецыяльнасцях з глыбокім вывучэннем гуманітарных навук, замежных і класічных моў, сучасных інфармацыйных тэхналогій. Пры ЕГУ былі створаны і актыўна дзейнічалі ўнікальныя для Беларусі даследчыя цэнтры, інстытуты: Інстытут нямецкіх даследванняў, Цэнтр эканамічных і сацыяльных даследванняў, Цэнтр гендэрных даследванняў, Цэнтр грамадзянскай адукацыі, Інфармацыйна-рэсурсны цэнтр па праблемах еўрапейскай інтэграцыі і інш. У 2002 годзе ЕГУ стаў адным з першых членаў Асацыяцыі Еўрапейскіх Універсітэтаў Campus Europae. На працягу ўсяго часу своёй працы ў Беларусі ЕГУ прытрымліваўся прынцыпаў акадэмічных вольнасцей і ўніверсітэцкай аўтаноміі, яго досвед пазней мусілі пераняць іншыя беларускія ўніверсітэты ў межах Балонскага працэса.
27 ліпеня 2004 года Міністэрства адукацыі Беларусі анулявала ліцэнзію ЕГУ на аказанне адукацыйных паслуг, і ўніверсітэт был вымушаны спыніць сваю дзейнасць. Ужо на наступны дзень дзеянні ўлад справакавалі акцыю, у якой каля 200 студэнтаў і выкладчыкаў адстойвалі сваё права навучацца і выкладаць у ЕГУ. Будынак ЕГУ па вул. П. Броўкі, 3/2 перадалі Камітэта дзяржкантролю[2].
Вільнюскі перыяд (2004-сёння)
правіцьЗ 2005 г. ЕГУ здолеў аднавіць сваю дзейнасць у Літве пры садзеянні Урада Літвы, Еўрапейскай камісіі, Савета міністраў Паўночных краін і шырокай міжнароднай падтрымцы еўрапейскіх краін і міжнародных фондаў. Аўтарам канцэпцыі пераносу ЕГУ ў Вільню быў літоўскі дыпламат Рэнатас Юшка. 10 сакавіка 2006 года ЕГУ атрымаў статус прыватнага літоўскага ўніверсітэта[3]. У 2009 годзе адбыўся першы выпуск бакалаўраў, якія скончылі своё навучанне ў Літве. 5 чэрвеня 2012 г. у Вільнюскай ратушы адбылася ўрачыстая цырымонія з нагоды 20-годдзя ўніверсітэта.
14 чэрвеня 2013 года ЕГУ быў узнагароджаны Прэміяй Свабоды Атлантычнага Савета за его ўнёсак у дэмакратызацыю Беларусі праз навучанне беларускіх студэнтаў у свабодным і дэмакратычным асяродку[4]. Узнагароду ЕГУ прыняў рэктар Анатоль Міхайлаў разам з двума студэнтамі ўніверсітэта, каб падкрэсліць значны ўплыў універсітэта на фармаванне будучай эліты краіны.
Улетку 2014 г. у ЕГУ скончылася выкладчыцкая рэформа, мэтай якой было павышэнне якасці выкладання і навуковых даследаванняў ва ўніверсітэце, а таксама паляпшэння працоўных умоў выкладчыкаў[5].
Увесну 2015 г. адбыліся выбары рэктара, у якіх прынялі ўдзел 19 кандыдатаў з 7 краін. 3 красавіка 2015 г. на пасаду рэктара ЕГУ быў зацверджаны грамадзянін ЗША праф. Г. Дэвід Полік[6]. Увосень 2015 года ў ЕГУ быў ініцыяваны працэс афіцыйнага падпісання Вялікай універсітэцкай хартыі[7]. У снежні 2017 г. на пасаду рэктара ЕГУ быў зацверджаны грамадзянін Балгарыі праф. Сяргей Ігнатаў. Таксама ЕГУ аб’яднаў навучальны і адміністрацыйны корпусы ў новым корпусе, які месціцца ў Старым Горадзе, на скрыжаванні вуліц Савіча і Бокшта.
Місія і мэты
правіцьМісія ўніверсітэта — ствараць умовы для атрымання вышэйшай ўніверсітэцкай адукацыі, якая базуецца на навуковых даследваннях і адпавядае сучаснаму ўзроўню пазнання і тэхналогій[8].
Мэты ўніверсітэта — 1) ажыццяўленне адукацыйнага працэса, які дазваляе студэнтам атрымаць вышэйшую ўніверсітэцкую адукацыю і кваліфікацыю, 2) павелічэнне ролі і эфектыўнасці навукі і адукацыі шляхам умацавання адкрытага, дэмакратычнага і заснаванага на ведах грамадства, 3) гарманічнае развіццё навуковага пазнання, ажыццяўленне навуковых даследванняў, падрыхтоўка навукоўцаў, супрацоўніцтва з нацыянальнымі і замежнымі партнёрамі ў галіне навукі, 4) падтрымка канкурэнтназдольнасці і магчымасцей працаўладкавання выпускнікоў, выкладчыкаў і даследчыкаў, 5) заахвочванне сувязі беларускага народа з сусветнай супольнасцю ў межах навуковай і культурніцкай дзейнасці, 6) выхаванне грамадства, схільнага да адукацыі, навукі, мастацтва і культуры, здольнага эфектыўна выкарыстоўваць навуку і канкураваць на рынку тэхналогій, вырабаў і паслуг высокай якасці.
Навучальны працэс
правіцьЕГУ ўдзельнічае ў Балонскім працэсе і ажыццяўляе адукацыйны працэс у адпаведнасці са стандартамі Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Пасля завяршэння навучання ў ЕГУ выдаюцца дыпломы еўрапейскага ўзору, якія прызнаюцца ва ўсім Еўрапейскім саюзе і іншых краінах свету.
Пачатак навучальнага года ў ЕГУ — 1 кастрычніка.
Універсітэт складаецца з 4 акадэмічных дэпартаментаў:
- Акадэмічны дэпартамент медыя;
- Акадэмічны дэпартамент палітычных і сацыяльных навук;
- Акадэмічны дэпартамент права;
- Акадэмічны дэпартамент гісторыі.
Таксама:
- Цэнтр агульнаўніверсітэцкай падрыхтоўкі
- Цэнтр бізнес-адукацыі
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт ажыццяўляе падрыхтоўку бакалаўраў па праграмах дзённай (сталай) і завочнай (працяглай) форм навучання:
- Візуальны дызайн і медыя
- Культурная спадчына і турызм
- Медыя і камунікацыя (спецыялізацыя «Новыя медыя» і «Візуальная культура і крэатыўныя індустрыі»)
- Сусветная палітыка і эканоміка
ЕГУ ажыццяўляе падрыхтоўку магістраў у змешаным фармаце (blended learning) па наступных праграмах:
- Гістарычная і культурная спадчына
- Культурныя даследванні
- МВА (Бізнес-адміністраванне)
- Публічная палітыка
- Экзістэнцыйная псіхалогія
Праграма «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза» з’яўляецца праграмай бесперапыннага ўніверсітэцкага навучання (тэрмін навучання — 5 гадоў (дзённая форма). Пасля паспяховага завяршэння праграмы выдаецца дыплом магістра права.
У 2011 годзе ЕГУ разам з Універсітэтам Вітаўта Вялікага (Каўнас) і Літоўскім інстытутам даследвання культуры (Вільнюс) адкрыў дактарантуру па накірунку «Філасофія»[9].
ЕГУ прапануе праграмы і асобныя курсы для вывучання ў дыстанцыйным фармаце праз сістэму дыстанцыйнага навучання Moodle. Па выніках завяршэння дыстанцыйных курсаў слухачы атрымоўваюць сертыфікат з назвамі курсаў, адзнакамі і колькасцю атрыманых вучэбных крэдытаў.
Студэнты дзённай формы навучання маюць магчымасць удзельнічаць у праграмах абмена з больш за 50 еўрапейскімі ўніверсітэтамі ў межах Erasmus+ і Campus Europae.
Кошт навучання ў ЕГУ наўпрост залежыць ад рэйтынгу абітурыента. Універсітэт таксама аказвае студэнтам гнуткую сістэму фінансавай падтрымкі ў выглядзе імянных і іншых стыпендый[10].
Навуковая дзейнасць
правіцьПры ЕГУ дзейнічае шэраг навукова-даследчых цэнтраў[11]: Цэнтр канстытуцыяналізма і правоў чалавека, Цэнтр гендэрных даследванняў, Цэнтр нямецкіх даследванняў, Лабараторыя крытычнага ўрбанізму, Лабараторыя візуальных і культурных даследванняў і інш. Навуковыя цэнтры даюць беларускім навукоўцам магчымасць займацца навуковымі даследваннямі ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук. У межах сваёй дзейнасці навуковыя цэнтры вядуць даследчую працу, арганізоўваюць навуковыя канферэнцыі, выдаюць навуковыя журналы («Журнал канстытуцыяналізму і правоў чалавека», філасофска-культуралагічны журнал «Topos»[12] і інш.).
Кіраўніцтва ўніверсітэта
правіцьУсеагульны сход сузаснавальнікаў
правіцьУсеагульны сход сузаснавальнікаў — найвышэйшы орган кіравання ўніверсітэта. Ён яднае арганізацыі, якія спрыялі ўзнаўленню дзейнасці ЕГУ ў Вільнюсе пасля яго закрыцця ў Мінску. У склад Усеагульнага сходу сузаснавальнікаў уваходзяць: Інстытут міжнароднай адукацыі (Літва), Фонд «Адкрытае грамадства» (ЗША) і Фонд Еўразія (ЗША).
Кіраўнічы савет
правіцьКіраўнічы савет ЕГУ нясе адказнасць за стратэгічнае кіраванне, фінансаванне і эфектыўную дзейнасць універсітэта. Абавязкі старшыні Кіраўнічага савета ЕГУ часова выконвае Эн Лонсдэйл (Вялікабрытанія), былая намесніца прарэктара Кембрыджскага ўніверсітэта.
Прэзідэнт
правіцьАкадэмік Анатоль Арсеневіч Міхайлаў стаяў ля вытокаў адкрыцця Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Мінску ў 1992 г. і з’яўляўся рэктарам да 30 верасня 2014 г., пасля Кіраўнічы савет ЕГУ прызначыла яго на пасаду Прэзідэнта ЕГУ.
Рэктар
правіцьУ снежні 2017 г. на пасаду рэктара ЕГУ быў зацверджаны грамадзянін Балгарыі, былы міністр адукацыі, моладзі і навукі Балгарыі прафесар Сяргей Ігнатаў.
Савет
правіцьСавет універсітэта — калегіяльны дарадчы орган універсітэта. Членамі Рады з’яўляюцца рэктар, прарэктары, кіраўнікі дэпартаментаў, кіраўнік фінансавага аддзела. Старшынёй Савета ўніверсітэта з’яўляецца рэктар.
Сенат
правіцьСенат — орган акадэмічнага самакіравання ўніверсітэта. У склад Сената ўваходзяць усе члены прафесарска-выкладчыцкага складу з нагрузкай 0,75 стаўкі і больш, пяць прадстаўнікоў студэнцтва, а таксама Кіраўнік ЕГУ па акадэмічных пытаннях. Старшыня Сената — прафесар-эмерыт Рыгор Мінянкоў.
Студэнцкае прадстаўніцтва
правіцьСтудэнцкае прадстаўніцтва ЕГУ — самастойная юрыдычная асоба, якая згодна з Законам Літоўскай Рэспублікі аб навуцы і адукацыі з’яўляецца адзіным легітымным органам, які прадстаўляе інтарэсы студэнтаў універсітэта. Студэнцкае прадстаўніцтва ЕГУ з’яўляецца членам Саюза студэнтаў Літвы.
Выбітныя асобы
правіцьГанаровыя дактары
правіцьЗванне «Ганаровы доктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта» прысуджаецца найбольш выбітным навукоўцам, дзяржаўным, грамадскім, рэлігійным і палітычным дзеячам Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў за выключныя дасягненні ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук, універсітэцкай адукацыі і культуры; за істотны ўнёсак у развіццё дэмакратыі і рэалізацыю прынцыпаў прававой дзяржавы; за плённы ўнёсак у развіццё культуры і паспяховае спрыянне міжкультурнаму дыялогу.
Ганаровымі дактарамі ЕГУ з’яўляюцца:
- Алесь Разанаў, слынны беларускі паэт і перакладчык.
- Айцец Аляксандр Надсан (1926—2015), беларускі грэка-каталіцкі святар, апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы.
- Праф. Петэр Паўлоўскі (Prof. Peter Pavlowski),
- Праф. Андрэа Рыкардзі (Prof. Andrea Riccardi), італьянскі даследчык гісторыі Царквы, праф. сучаснай гісторыі ў Трэцім Рымскім універсітэце, Італія.
- Праф. Рольф Штобер (Prof. Rolf Stober), выбітны дзеяч Германіі ў галіне палітыкі і права, каардынатар шэрагу міжнародных адукацыйных і даследчых праграм у галіне права.
- Стэфан Эсэль (Stéphane Hessel) (1917—2013), выбітны французскі дыпламат, грамадскі дзеяч, публіцыст.
- Вольга Седакова, расійская паэтка, перакладчыца.
- Праф. Альфрэд Гросэр (Prof. Alfred Grosser), выбітны дзеяч у галіне адукацыі і культуры Францыі, кіраўнік акадэмічных праграм Парыжскага інстытута палітычных навук, Вышэйшай камерцыйнай школы Францыі.
- Праф. Кшыштаф Занусі (Prof. Krzysztof Zanussi), польскі рэжысёр і грамадскі дзеяч, прэзідэнт Еўрапейскай кінафедэрацыі, член Папскай камісіі па культуры, Польшча.
- Вольфганг Грыгер (Wolfgang Grieger) — нямецкі бізнесмен, кіраўнік кансалтынгавай кампаніі «Грыгер Малізон», філантроп.
- Праф. Сяргей Аверынцаў (1927—2004), расійскі даследчык у галіне культуры і класічнай філалогіі, акадэмік Расійскай акадэміі навук, супрацоўнік Інстытута славянскіх даследаванняў Венскага ўніверсітэта.
- Праф. Альгірдас Бразаўскас (1932—2010), прэзідэнт (1993—1998 гг.), прэм’ер-міністр Літоўскай Рэспублікі (2001—2006 гг.).
- Праф. Нікалаўс Вірволь (Prof. Nikolaus Wyrwoll), тэолаг, дырэктар Інстытута Усходняй царквы Рэгенсбургскага ўніверсітэта, Германія.
Прафесарскі склад
правіцьУ прафесарскі склад універсітэта ўваходзяць дасведчаныя і высокакваліфікаваныя выкладчыкі, вядомыя беларускія і замежныя даследчыкі і практыкі ў галіне гуманітарных навук: філасофіі, гісторыі, юрыспрудэнцыі і г.д.:
- Алег Брэскі — кандыдат юрыдычных навук, прафесар, кіраўнік Акадэмічнага дэпартамента права.
- Андрэй Горных — доктар філасофскіх навук, аўтар кніг «Фармалізм: ад формы да тэксту і за яго межы» (2002), «Медыя і грамадства» (2011) і вялікай колькасці артыкулаў па філасофіі і культурных даследваннях.
- Аляксандр Калбаска — кандыдат гістарычных навук, прафесар, кіраўнік ЕГУ па акадэмічный частцы.
- Эдуард Мельнікаў — кандыдат гістарычных навук, прафесар, беларускі журналіст, прадзюсар дакументальных тэлеперадач і фільмаў, вядучы ток-шоу «Форум» (тэлеканал Белсат)[13].
- Прафесар-эмерыт Рыгор Мінянкоў — кандыдат філасофскіх навук, старшыня Сената ЕГУ, аўтар шматлікіх артыкулаў па сацыяльнай філасофіі і гісторыі сацыялогіі.
- Анатоль Міхайлаў — доктар філасофіі, прафесар, Прэзідэнт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
- Ірына Раманава — кандыдат гістарычных навук, прафесар, аўтар шматлікіх публікацый па савецкай гісторыі Беларусі, сааўтар кнігі «мір: гісторыя мястэчка, што расказалі яго жыхары» (2009).
- Генадзь Сагановіч — кандыдат гістарычных навук, прафесар, аўтар кніг «Невядомая вайна: 1654—1667» (1995), Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (сааўтар, 1997).
- Прафесар-эмерыт Ала Сакалова — кандыдат юрыдычных навук, сябра Еўрапейскай асацыяцыі садзеяння заканадаўствам, аўтар больш за 50 публікацый па агульнай тэорыі права і сацыялогіі права.
- Альміра Усманава — кандыдат філасофскіх навук, прафесар, аўтар манаграфіі «Умберта Эка: парадоксы інтэрпрэтацыі», шматлікіх артыкулаў па семіотыцы, візуальным і гендэрным даследванням, рэдактар зборнікаў «Філасофія эпохі постмадэрна» (1996), «Анталогія гедэрнай тэорыі» (2000), «Гендэрныя гісторыі Усходняй Еўропы» (2002), «Бі-тэкстуальнасць і кінематограф» (2003), «Гендэр і трансгрэсія ў візуальных мастацвах» (2007), «Візуальнае (як) гвалт» (2007), «Беларускі фармат: нябачная рэальнасць» (2008).
- Таццяна Шчытцова — доктар філасофскіх навук, прафесар, галоўны рэдактар журнала «Топас», аўтар артыкулаў і дакладаў па філасофскай антрапалогіі, сацыяльнай філасофіі, фенаменалогіі.
- Віктар Марціновіч — доктар мастацтвазнаўства, дацэнт ЕГУ, беларускі журналіст, мастацтвазнаўца, аўтар кніг «Параноя», «Сцюдзёны вырай», «Сфагнум», «Мова», «Радзіма. Марк Шагал у Віцебску».
Выбітныя выпускнікі
правіцьЗ моманту заснавання ЕГУ ў Мінску, выпускнікамі ўніверсітэта сталі больш за 2250 асоб, у тым ліку:
- Уладзімір Пугач — выпускнік бакалаўрскай праграмы «Права» (1998), лідар папулярнага беларускага рок-гурта «J:морс», які выдаў 8 студыйных альбомаў.
- Уладзіслаў Андросаў — выпускнік магастарскай праграмы «Ахова і інтэрпрэтацыя культурнай спадчыны» (2012), ганаровы выпускнік ЕГУ-2014, уладальнік кампані «Med Travel Belarus», якая прадастаўляе медычныя паслугі для замежнікаў у Беларусі.
- Арцём Анісімаў — выпускнік бакалаўрскай праграмы «Міжнароднае права» (2009), мае ступень магістра права Універсітэта Небраскі (Лінкальн) па спецыяльнасці касмічнае, кібер- і тэлекаменікацыйнае права, з’яўляецца членам калегіі адвакатаў штата Нью-Ёрк, прадстаўніком Кансультатыўнага савета касмічнага пакалення (Space Generation Advisory Council) у ААН, супрацоўнікам кампаніі «NewSpace Global».
- Вольга Гапеева — выпускніца магістарскай праграмы «Гендэрныя даследванні» (2007), беларуская паэтка, пісьменніца, перакладчыца, лаурэат літаратурнага конкурса «Экслібрыс», прэміі імя Янкі Маўра, «Залаты апостраф», аўтарка кніг «Рэканструкцыя неба», «Няголены ранак», «Метад муараваых крэсак», «Сумны суп», «Дзве авечкі» і інш.
- Дзмітрый Бажко — выпускнік бакалаўрскай праграмы «Культурная спадчына і турызм» (2009), менеджар па праектах кампаніі Airbnb.
Рэктары
правіць- Анатоль Арсеньевіч Міхайлаў (1992-?)
- Сяргей Ігнатаў (2017-?)
- Кшыштаф Рыбіньскі (з 2023)
Галерэя
правіць-
Шыльда.
-
Ля ўваходу.
-
Корпус у Старым горадзе.
-
Корпус у Старым горадзе.
Зноскі
- ↑ http://www.ehu.lt/en/news/show/ehu-rises-to-second-among-six-private-universities-in-lithuania
- ↑ Зніклыя вну Беларусі // Блог Андрэя Берастоўскага
- ↑ http://afn.by/news/i/70822
- ↑ http://www.atlanticcouncil.org/events/past-events/2013-freedom-awards
- ↑ http://www.ehu.lt/be/naviny/show/zavershan-adbor-vkladchka-egu-z-jakm-buducj-padpsanja-5-gadovja-praconja-damov
- ↑ http://www.ehu.lt/be/naviny/show/prznachan-nov-rktar-egu
- ↑ http://www.ehu.lt/be/naviny/show/senat-egu-adnagalosna-prnja-vjalkuju-nverstckuju-hartju
- ↑ http://www.ehu.lt/be/pra-nas/dakumenty
- ↑ http://www.ehu.lt/be/academics/phd/programs/philosophy
- ↑ http://www.ehu.lt/be/academics/bachelor/tuition-and-financial-aid/dzennaja-forma-navucannja
- ↑ http://www.ehu.lt/be/research/centers
- ↑ http://topos.ehu.lt/en/journal/(недаступная спасылка)
- ↑ http://stara.belsat.eu/ru/about/people/eduard-melnikov/(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт ЕГУ (бел.)
- http://www.ehutrustfund.org/en/ Архівавана 15 ліпеня 2009.
- Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стане на пачатак 1998—1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998 c. 82-98 апублікавана на Зніклыя навучальныя ўстановы // Блог Андрэя Берастоўскага