Анатоль Арсеньевіч Міхайлаў
Анатоль Арсеньевіч Міха́йлаў[1] (27 мая 1939, Зяметчына, Пензенская вобласць, РСФСР) — беларускі філосаф. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991; чл.-кар. з 1989), доктар філасофскіх навук (1986), прафесар (1988). Член Еўрапейскай Акадэміі навук і мастацтваў (Зальцбург, Аўстрыя, 1993).
Анатоль Арсеньевіч Міхайлаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 мая 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | філасофія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 27 мая 1939 года ў пасёлку Зяметчына Пензенскай вобласці РСФСР.
У 1961 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
У 1966—1974 гадах — выкладчык, дацэнт кафедры філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1974—1980 гадах — супрацоўнік Цэнтра сацыяльнага развіцця і гуманітарных спраў (Нью-Йорк—Вена). У 1980—1987 гадах дацэнт, прафесар кафедры філасофіі, з 1987 года — загадчык кафедры гісторыі філасофіі і логікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З 1992 года — рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта[2]. З 1 кастрычніка 2014 года па 5 студзеня 2021 года А. Міхайлаў займаў пасаду Прэзідэнта Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта[3].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны Камандорскім крыжам Ордэна «За заслугі перад Літвой». Афіцэр Ордэна Акадэмічных пальмаў (Францыя, 2003)[3]. Лаўрэат дэмакратычнай прэміі амерыканскага Фонду імя Іона Раціу (2007)[3]. Узнагароджаны медалём Гётэ (Германія, 2004)[3].
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя даследаванні ў галіне гісторыі філасофіі, сучаснай заходняй філасофіі і метадалогіі гуманітарных ведаў. Прааналізаваў радыкальныя пераўтварэнні, якія адбываліся ў філасофіі ХХ стагоддзя ў сувязі з узнікненнем і развіццём філасофіі жыцця, фенаменалогіі, экзістэнцыялізму, фундаментальнай анталогіі і герменеўтыкі.
Аўтар звыш 60 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфій.
Бібліяграфія
правіць- Martin Heidegger und seine «Kehre». Jena, 1966.
- Современная философская герменевтика: Критический анализ. Мн.: Университетское, 1984.
- Историко-философские исследования. Мн.: Университетское, 1991.
- Dasein-анализ в философии и психологии. Мн.: Изд-во Европ.гуманитар.ун-та, 2001 (в соавт.)
Зноскі
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ Акадэмікі: Міхайлаў Анатолій Арсеньевіч // Сайт НАН Беларусі
- ↑ а б в г Акадэмік Анатоль Міхайлаў // Сайт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
Літаратура
правіць- Міхайлаў Анатоль Арсеньевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 498. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 481. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
правіць- Акадэмікі: Міхайлаў Анатолій Арсеньевіч // Сайт НАН Беларусі
- Анатоль Арсеньевіч Міхайлаў Архівавана 24 лютага 2023. у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Акадэмік Анатоль Міхайлаў // Сайт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта