Кшыштаф Занусі
Кшыштаф Пій Занусі (польск.: Krzysztof Pius Zanussi; нар. 17 чэрвеня 1939, Варшава, Польшча) — польскі кінарэжысёр.
Кшыштаф Занусі | |
---|---|
польск.: Krzysztof Zanussi | |
Дата нараджэння | 17 чэрвеня 1939[1][2][…] (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | сцэнарыст, кінапрадзюсар, кінарэжысёр, пісьменнік |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0953130 |
tor.com.pl/blog,31 | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З’яўляецца мастацкім кіраўніком польскага творчага аб’яднання TOR. Атрымаў шэраг узнагарод і прэмій, уключаючы прэмію «Давід Данатэла» (італ.: David di Donatello), нацыянальную кінапрэмію Італіі.
Біяграфія
правіцьВывучаў фізіку ў Варшаўскім універсітэце (Uniwersytet Warszawski) і філасофію ў Кракаўскім універсітэце (Uniwersytet Jagielloński).
З 1958 года пачаў здымаць аматарскія фільмы, якія атрымалі некалькі прэмій. Поспех натхніў Кшыштафа паступіць на рэжысёрскі факультэт Лодзінскій кінашколы, якую ён скончыў ў 1966 годзе. Дыпломны фільм Занусі — «Смерць правінцыяла» (Death Of A Provincial, 1966) — атрымаў прэмію на МКФ ў Венецыі і гран-пры на МКФ ў Манхайме (1967).
Пасля гэтага рэжысёрская дзейнасць Занусі вызначаецца надзвычайнай плённасцю: кожны год выходзіць па адной альбо дзве карціны кінамастака. Поўнаметражныя ленты чаргуюцца з телевізійнымі. У сваіх фільмах праз даследванне нораваў і паводзін сучаснай польскай інтэлігенцыі Занусі абазначае складаныя экзістэнцыяльныя праблемы, вырашэнне якіх выносіцца на суд гледача.
З 1974 па 1983 год Кшыштаф Занусі займаў пасаду намесніка старшыні Саюза польскіх кінематаграфістаў.
Зараз выкладае ў варшаўскім Калегіюме Цывітас (Collegium Civitas), на факультэце радыё і тэлебачання імя Кшыштафа Кеслёўскага, а таксама на факультэце журналістыкі і паліталогіі Варшаўскага ўніверсітэта.
К.Занусі неаднакратна наведваў Беларусь, у тым ліку ў якасці ганаровага госця Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».
Літаратурная дзейнасць
правіцьАўтар кніг «Пра мантаж аматарскага кіно» (1968), «Размовы пра аматарскае кіно» (1968), мемуарнай працы «Час паміраць» (1997). Выдаў некалькі зборнікаў кінасцэнарыяў.
Сябра Таварыства польскіх пісьменнікаў.
Фільмаграфія
правіць- 1969 — Структура крыстала / Struktura kryształu (у савецкім пракаце «Размышление»). Прэмія «Срэбны кондар» за сцэнарый і прэмія за найлепшы дэбют МКФ ў Мар дэль Платэ '70, прэмія МКФ ў Вальядалідзе '70, прэмія польскай кінакрытыкі «Варшаўская Сірэна» '70, спец. прыз журы МКФ ў Панаме’70, прэмія МКФ ў Каломба '70
- 1970 — Сямейнае жыццё / Życie rodzinne
- 1970 — Горы ў прыцемках / Góry w zmierzchu
- 1971 — За сцяной / Za ścianą. Прэмія МКФ ў Сан-Рэма '71, прэмія Камітэта Радыё і Тэлебачання '72
- 1971 — Роля / Rola / Die Rolle, ФРГ
- 1972 — Гіпотэза / Hipoteza
- 1973 — Ілюмінацыя / Iluminacja
- 1974 — Забойства ў Катамаунце / Zabójstwo w Catamount, ЗША — ФРГ
- 1975 — Квартальная справаздача / Bilans kwartalny. Прэмія МКФ ў Заходнем Берліне '75
- 1975 — Начное дзяжурства / Nachtdienst, сумесна з Э.Жэброўскім, ФРГ
- 1977 — Ахоўныя колеры / Barwy ochronne. Прэмія «Залаты казярог» МКФ ў Тэгеране '77, Гран-пры Нацыянальнага кінафестывалю ў Гданьску '77
- 1977 — Гонар Брыгіты / Brigitte Horney, ФРГ
- 1977 — Лекцыя па анатоміі / Lekcja anatomii / Anatomische Stunde, ФРГ
- 1977 — Дом жанчын / Haus der Frauen, ФРГ
- 1978 — Спіраль / Spirala
- 1979 — Дарогі сярод начы / Drogi pośród nocy / Wege in der Nacht, ФРГ
- 1980 — Канстанта / Constans. Прэміі МКФ ў Каннах '80 і Панаме '81, Нацыянальнага кінафестывалю ў Гданьску '80
- 1980 — Кантракт / Kontrakt
- 1981 — Спакуса / Versuchung, ФРГ — Францыя — Швейцарыя
- 1981 — З далёкай краіны: Папа Ян Паўла II / Da un paeso lontano: Papa Giovanni Paolo II, Італія — Вялікабрытанія
- 1982 — Імператыў / Imperative, ФРГ-Франция. Прэмія МКФ ў Венецыі '82
- 1982 — Недаступная, ФРГ
- 1983 — Сіняя барада / Sinobrody / Blaubart, ФРГ — Швейцарыя
- 1984 — Год спакойнага сонца / Rok spokojnego słońca, Польшча — Заходні Берлін — ЗША. Прэмія МКФ ў Венецыі '84
- 1985 — Парадыгма / Paradygmat, ФРГ
- 1988 — Дзе б ня быў… / Gdzieśkolwiek jest.., Польшча — ФРГ
- 1988 — Заможнасць (?) / Stan posiadania. Гран-пры МКФ ў Страсбургу '90
- 1990 — Напалеон, Марыя Валеўская / Napoleon, Maria Walewska, телесерыял
- 1991 — Жыццё за жыццё / Życie za życie, Польшча — Заходні Берлін
- 1991 — Сёняшняя Расія / Rosja dzisiejsza, дак., Германія — Францыя — Расія — Польшча
- 1992 — Дотык рукі / Dotknięcie ręki, Польшча — Вялікабрытанія
- 1992 — Працяглая размова з птахам / Długa rozmowa z ptakiem
- 1996 — Галоп / Cwał
- 1997 — Брат нашага Бога / Brat naszego Boga
- 1997—2000 — Нядзельныя аповеды / Opowieści weekendowe, цыкл фільмаў для тэлебачання
- 1997 — Апошні круг / Ostatni Krąg
- 1998 — Лінія затрымання (?) / Linia opóźniająca
- 1999 — Няпісаныя правілы / Niepisane prawa
- 2000 — Схаваныя скарбы / Skarby ukryte
- 2000 — Жыццё, як смяротная хвароба, якая пераносіцца палавым шляхам / Życie, jako śmiertelna choroba przenoszona drogą płciową. Гран-пры XXII Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю — Залаты Св. Георгій.
- 2002 — Дадатак / Supplement
- 2005 — Персона нон грата / Persona non grata
- 2007 — Чорнае сонца / Il Sole Nero
- 2008 — Сэрца на далоні / Serce na dłoni
Зноскі
- ↑ Krzysztof Zanussi // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Krzysztof Zanussi // The Fine Art Archive — 2003.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119148277 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
Спасылкі
правіць- Krzysztof Zanussi Архівавана 27 мая 2010. Вэб-старонка факультэта @ European Graduate School. Біяграфія і фільмаграфія (англ.)
- IMDb — База даных фільмаў, даступных у Інтэрнэце (англ.)
- Майстар-клас Кшыштафа Занусі на тэлеканале «Искусство ТВ» Архівавана 17 лістапада 2009. (руск.)
- Артыкул пра жыццё Кшыштафа Занусі Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
- Кшыштаф Зануссі пра сябе ў праграме «Лінія жыцця» (руск.)
- http://www.polska.ru/kultura/kino/rezyser/zanussi.html (руск.)
- Krzysztof Zanussi на Internetowa Baza Filmu Polskiego (польск.)