Collegium Civitas

універсітэт у Варшаве, Польшча

Collegium Civitasпольская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.

Collegium Civitas
Выява лагатыпа
Заснаваны 1997
Рэктар Станіслаў Моцэк
Рэктар Stanisław Mocek[d][1]
Студэнты 2 000
Размяшчэнне Варшава
Юрыдычны адрас пл. Дэфіляд 1,
00-901 г. Варшава, Польшча
Сайт civitas.edu.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Калегіум быў створаны па ініцыятыве навукоўцаў з Інстытута палітычных даследаванняў Польскай акадэміі навук і працуе пад эгідай пяці інстытутаў са сферы сацыяльных навук ПАН.

У першы год сядзіба вучэльні размяшчалася на вул. Смалюхоўскага. У наступныя гады вучэльня размяшчалася ў будынку на вул. Марыі Казімеры 31 на Марымонт (частка лекцый праходзіла тады ў Доме літаратуры на Кракаўскім прадмесці 87/89). Пазней (у 2000-2003 гады) вучэльня знайшла сваё месца ў больш буйным будынку на вул. Навуковай 5/7 на Влохах. З 2003 года калегіум размешчаны на 12 паверсе Палаца культуры і навукі.

Вучэльня прапануе праграмы навучання на польскай і англійскай мовах і двухмоўныя праграмы ў шасці абласцях:

  • Журналістыка і новыя СМІ
  • Кіраванне і маркетынг
  • Псіхалогія і коучынг
  • Бяспека і аналіз інфармацыі
  • Міжнародныя адносіны і дыпламатыя
  • Сацыялогія, культура, мастацтва

Ступень бакалаўра і магістра ў Collegium Civitas (больш за 70 спецыяльнасцей і спецыялізацый) можна арымаць па 4 напрамкам:

  • Упраўленне (І ступень)
  • Сацыялогія (І і ІІ ступені)
  • Міжнародныя адносіны (І і ІІ ступені)
  • Журналістыка і новыя СМІ (І ступені)

Адукацыйная прапанова таксама ўключае ў сябе магчымасць атрымання ступеня МВА, доктарскай ступені, удзел у курсах і семінарах, а таксама заняткі ва ўніверсітэце трэцяга веку і дзіцячым каледжы.

Спасылкі правіць

  1. https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/58bdce52-e319-4ebc-8565-cf242318e51c Праверана 17 верасня 2022.