Польская акадэмія навук
Польская акадэмія навук (польск.: Polska Akademia Nauk, ПАН) — дзяржаўная акадэмія навук Польшчы, што з’яўляецца з аднаго боку, на ўзор Французскай акадэміі навук, установай, якія спалучае польскіх вучоных, а з іншага — сеткай кіраваных з цэнтра дзяржаўных навуковых інстытутаў, галоўным задачай якіх з’яўляецца правядзенне навуковых даследаванняў на высокім узроўні.

ГісторыяПравіць
Заснаваць ПАН было вырашана на I кангрэсе польскай навукі (29.06-2.07.1951). Гэта рашэнне было звязана з ліквідацыяй Польскай акадэміі ведаў (польск.: Polska Akademia Umiejętności) і Варшаўскага навуковага таварыства (польск.: Towarzystwo Naukowe Warszawskie)[1]. Была ўтворана паводле статуту пра Польскую акадэмію навук ад 30 кастрычніка 1951 р., і яе палітычнай задачай быў кантроль вучонага асяроддзя[2]. Спачатку была толькі аб’яднаннем вучоных, аднак, у 1960 р. была ператворана ў цэнтральную ўрадавую арганізацыю, якi загадвае навукай у Польшчы і кіруе сеткай інстытутаў. У 1990 годзе ПАН страціла статус урадавай арганізацыі. Функцыі кантролю навукі на ўрадавым узроўні прыняў на сябе Камітэт навуковых даследаванняў.
ПрэзідэнтыПравіць
- Ян Багдан Дэмбоўскі 1952—1956
- Тадэвуш Катарбінскі 1957—1962
- Януш Грашкоўскі 1962—1971
- Уладзімеж Тшэбятоўскі 1971—1977
- Вітольд Новацкі 1977—1980
- Аляксандр Гейштар 1980—1983
- Ян Караль Кастшэўскі 1984—1990
- Аляксандр Гейштар 1990 — 31 снежня 1992
- Лешак Кузьніцкі 1 студзеня 1993 — 31 снежня 1998
- Міраслаў Масакоўскі 1 студзеня 1999 — 26 снежня 2001
- Ежы Каладзейчак 16 студзеня 2002 — 31 сакавіка 2003 (в. а. прэзідэнта)
- Анджэй Лягоцкі 1 красавіка 2003 — 31 снежня 2006
- Міхал Клябер 1 студзеня 2007 — 19 сакавіка 2015
- Ежы Душынскі з 19 сакавіка 2015
ПАН як сетка інстытутаўПравіць
ПАН таксама сеткай некалькіх дзесяткаў НДІ. Фармальна падпарадкоўваюцца кіраўнікам тэматычных аддзяленняў ПАН і фінансуюцца непасрэдна Камітэтам навуковых даследаванняў. Гэтыя НДІ ствараюць каля 2000 месцаў для навукоўцаў, а выдаткі на іх утрыманне складаюць каля 1/3 выдаткаў дзяржаўнага бюджэту Польшчы на навуковыя даследаванні (0,5 % ВВП). У іх не вучацца студэнты, але затое існуе аспірантура, закончыўшы якую аспірант мае права атрымаць ступень доктара навук і прайсці працэдуру габілітацыі.
Галоўнай задачай інстытутаў з’яўляецца правядзенне навуковых даследаванняў на сусветным узроўні. Даследаванні, праведзеныя ПАН прыносяць адчувальную фінансавую выгаду.
Супрацоўніцтва з замежныміПравіць
ПАН мае філіялы ў Бруселе, Маскве, Парыжы, Рыме і Вене, а таксама Цэнтр навуковых даследаванняў ў Берліне.
Зноскі
- ↑ P. Hübner, Nauka polska po II wojnie światowej — idee i instytucja, Warszawa 1987, с.143-144
- ↑ Dzieje Instytucji
СпасылкіПравіць
Польская акадэмія навук на Вікісховішчы |