Аляксандр Гейштар

польскі гісторык

Аляксандр Гейштар (польск.: Aleksander Gieysztor; 17 ліпеня 1916, Масква — 9 лютага 1999, Варшава) — польскі гісторык, медыевіст, прэзідэнт Польскай акадэміі навук.

Аляксандр Гейштар
польск.: Aleksander Gieysztor
Дата нараджэння 17 ліпеня 1916(1916-07-17)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лютага 1999(1999-02-09)[1][2] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Аляксандр Гейштар[d]
Жонка Irena Gieysztorowa[d]
Дзеці Andrzej Gieysztor[d]
Род дзейнасці гісторык, выкладчык універсітэта, медыявіст
Навуковая сфера медыявістыка, спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны, гісторыя[5] і сярэдневякоўе[5]
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучні Urszula Borkowska[d], Teresa Dunin-Wąsowicz[d], Hieronim Fokciński[d], Sławomir Gawlas[d], Jan Glinka[d], Maria Koczerska[d], Stefan Krzysztof Kuczyński[d], Tadeusz Lalik[d], Roman Michałowski[d], Karol Modzelewski[d], Andrzej Poppe[d], Anda Rottenberg[d], Irena Sułkowska-Kurasiowa[d], Józef Szymański[d], Ян Тышкевіч[d], Tadeusz Wasilewski[d], Eugeniusz Wiśniowski[d] і Aleksandra Witkowska[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і гербу «Гейштар». Бацька -- Аляксандр Гейштар, меў маёнтак у Ізбішчы[10]. Падчас Першай сусветнай вайны сям’я пераехала ў Маскву, з 1921 года жыла ў Варшаве.

Скончыў гістарычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта (1937). Браў удзел у вераснёўскай кампаніі 1939 года як падхарунжы запасу. Падчас нацысцкай акупацыі Польшчы працаваў у Бюро інфармацыі і прапаганды галоўнага камандавання Арміі Краёвай, дзе быў адным з кіраўнікоў аддзела інфармацыі. Удзельнічаў у Варшаўскім паўстанні 1944 года. Адначасова з падпольнай дзейнасцю выкладаў у Тайным універсітэце, у 1942 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.

З ліпеня 1945 года — ад’юнкт Дзяржаўнага інстытута гісторыі мастацтваў і інвентарызацыі помнікаў. З верасня 1945 года — ад’юнкт, з 1949 года — экстраардынарны прафесар сярэднявечнай гісторыі Польшчы і дапаможных гістарычных дысцыплін Варшаўскага ўніверсітэта. Да 1975 года быў дырэктарам Інстытута гісторыі Варшаўскага ўніверсітэта. З 1960 года — ардынарны прафесар. Чытаў лекцыі ва ўніверсітэце да канца жыцця.

У 1964 годзе Гейштар падпісаў ліст 34-х інтэлектуалаў да старшыні Савета міністраў Юзафа Цыранкевіча з заклікам да змены польскай культурнай палітыкі ў адпаведнасці з правамі, замацаванымі ў Канстытуцыі. Пасля ганенняў на «падпісантаў» з боку ўладаў ён падпісаў ліст у The Times, што ў Польшчы няма палітычных рэпрэсій і змешчана крытыка Радыё «Свабодная Еўропа» (але не было адмаўлення зместу папярэдняга ліста). У 2-й палове 1970-х гадоў удзельнічаў у дзейнасці арганізацыі апазіцыйнай інтэлектуальнай эліты Польскае незалежнае пагадненне .

Калі ў студзені 1971 года было прынята рашэнне пра аднаўленне Каралеўскага замка ў Варшаве, Гейштар стаў членам Грамадзянскага камітэта рэканструкцыі. З 1971 года — акадэмік Польскай акадэміі навук. З 1975 года — намеснік старшыні камітэта па рэканструкцыі Каралеўскага замка, быў першым дырэктарам музея Каралеўскага замка (да 1991 года). Займаўся навуковымі праблемамі гісторыі замка, першыя яго публікацыі на гэтую тэму былі ў 1950-х гадах.

З 12 снежня 1980 да 1984 і ў 1990—1992 гадах — прэзідэнт Польскай акадэміі навук. З 1986 года член Кансультатыўнай рады пры старшыні Дзяржаўнага савета Войцеху Ярузэльскім. У 1989 годзе — удзельнік Круглага стала («пляцоўкі» для дыялогу ўлады і апазіцыі), афіцыйна ў складзе ўрадавай дэлегацыі, але адначасова меў і давер прадстаўнікоў «Салідарнасці».

У 1986—1992 гадах — старшыня Варшаўскага навуковага таварыства. У 1984 годзе быў членам Грамадзянскага камітэта святкавання 40-годдзя Варшаўскага паўстання. У 1994 годзе быў адным з заснавальнікаў Пултускай акадэміі гуманітарных навук, якая ў 2002 годзе была названа яго імем.

Памёр 9 лютага 1999 года.

Аўтар больш за 500 публікацый, у тым ліку:

  • Historia Polski (у суаўтарстве; 1947)
  • Ze studiów nad genezą wypraw krzyżowych (1948)
  • Zarys nauk pomocniczych historii (1948), кніга, якой карысталіся некалькі пакаленняў студэнтаў.
  • Zarys dziejów pisma łacińskiego (1972)
  • Zamek Królewski w Warszawie (1973)
  • Mitologia Słowian (1982)
  • Dzieje Mazowsza do 1526 roku (у суаўтарстве з прафесарам Хенрыкам Самсановічам)
  • La Pologne et l’Europe au Moyen Age. Warszawa, P.W.N. Conférence au Centre Scientifique à¨Paris de l’Académie Polonaise des Sciences le 10 décembre 1962.
  • Società e cultura nell’alto Medioevo Polacco. Ossolineum 1965. Conférence à l’Académie Polonaise des Sciences à Rome le 5 novembre 1963.

Узнагароды і прызнанне

правіць

Крыніцы

правіць
  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #120865653 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #120865653 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #120865653 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  6. а б https://nauka-polska.pl/#/profile/scientist?id=26712 Праверана 10 сакавіка 2020.
  7. http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=GIEYSZTOR,%20Aleksander%20 Праверана 26 сакавіка 2019.
  8. https://www.medievalacademy.org/page/CompleteCorrFellow Праверана 28 сакавіка 2023.
  9. https://aibl.fr/academiciens-depuis-1663/ Праверана 3 красавіка 2023.
  10. Памяць. Лагойскі раён 2004.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 136.
  • Гейштар Аляксандр // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах. Кн. 2-я / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004. — 488 с. — С. 343—344.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1994. — Т. 2. — С. 503.

Спасылкі

правіць