Кшыштаф Рыбіньскі

Кшыштаф Рыбіньскі (нар. 1 сакавіка 1967, Варшава) — польскі эканаміст.

Кшыштаф Рыбіньскі
польск.: Krzysztof Rybiński
Дата нараджэння 1 сакавіка 1967(1967-03-01)[1] (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень габілітаваны доктар[3] (26 лютага 2009) і доктарская ступень[d][3] (18 снежня 1996)
Альма-матар
Сайт rybinski.eu (англ.)(польск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Атрымаў ступень доктара эканамічных навук у Варшаўскай школе эканомікі, мае таксама ступень магістра камп’ютарных навук. У розны час працаваў як кансультант Сусветнага банка, дырэктар праграм Фонду Сораса ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, галоўны эканаміст і кіраўнічы дырэктар камерцыйных банкаў.

Пазней перайшоў на працу ў Нацыянальны банк Польшчы, дзе заняў пасаду віцэ-прэзідэнта, а потым стаў адным з партнёраў «Ernst & Young», дзе кіраваў групай эканамічнай стратэгіі.

У перыяд з 2010 па 2015 гады ён быў рэктарам варшаўскай Акадэміі фінансаў і бізнэсу «Вістула», а з 2015 па 2018-ы — рэктарам Новага эканамічнага ўніверсітэта імя Т. Рыскулава ў Казахстане.

У лютым 2023 года стаў рэктарам ЕГУ[4].

Зноскі