Акадэмія фінансаў і бізнесу «Vistula»

Акадэмія фінансаў і бізнесу «Vistula» (польск.: Akademia Finansów i Biznesu Vistula) — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Варшаве.

Акадэмія фінансаў і бізнесу «Vistula»
польск.: Akademia Finansów i Biznesu Vistula
Арыгінальная назва польск.: Akademia Finansów i Biznesu Vistula
Міжнародная назва англ.: Vistula University
Заснаваны 1991
Рэктар Wawrzyniec Konarski[d][1]
Краіна
Размяшчэнне Варшава
Юрыдычны адрас вул. Стаклосы 3, 02-787 Варшава, Польшча
Сайт vistula.edu.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Паўстала ў 1992 годзе як Вышэйшая школа страхавання і банкаўскай справы. Акадэмія рыхтуе студэнтаў да кар’еры ў галіне кіравання, фінансаў і бухгалтарскага ўліку, міжнародных адносін, эканомікі, філалогіі, журналістыкі, графікі, архітэктуры і інфарматыкі. Вядзецца навучанне на польскай і англійскай мовах: бакалаўрыят, магістратура, дактарантура і іншыя праграмы паслядыпломнай адукацыі.

Вучэльня сёння навучае 4350 студэнтаў з 86 краін свету, у тым ліку 1765 — з Польшчы. 2891 студэнт навучаецца на стацыянарных, а 1459 — на нестацыянарных праграмах.

Група вучэльняў «Vistula»

правіць

Акадэмія фінансаў і бізнесу «Vistula» разам з Галоўнай школай турызму і гасціннасці «Vistula» (раней — Галоўная школа турызму і адпачынку) утварае аснову Групы ўстаноў «Vistula». У 2014 годзе да іх далучылася Вышэйшая камерцыйная школа ва Уроцлаве, а ў 2018 годзе — Гуманітарная акадэмія імя Аляксандра Гейштара ў Пултуску і Ольштынская вышэйшая школа імя Юзэфа Русецкага.

У Групе ўстаноў «Vistula» працуюць 750 выкладчыкаў. Яна мае 44 праграмы бакалаўрыяту і магістратуры. Цяпер у Групе ўстаноў «Vistula» па ўсёй Польшчы навучаецца каля 9 тысяч студэнтаў.

Рэктары

правіць

Спасылкі

правіць
  1. https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/1cb32064-70d2-4de8-b43f-8e67b8a4286b Праверана 17 верасня 2022.