О́льштын[2] (польск.: Olsztyn, ням.: Allenstein) — горад на правах павета на паўночным усходзе Польшчы. Сталіца Вармінска-Мазурскага ваяводства. Насельніцтва — 174 668 чалавек (2014 год)[3]; з прыгарадамі ўтварае гарадскую агламерацыю з насельніцтвам каля 300 тыс. чал. Размешчаны на ўзвышшы Мазурскае паазер’е (у межах горада 11 азёр), на р. Лына. Вузел аўтамабільных дарог і чыгунак рэгіянальнага значэння. Найбліжэйшы міжнародны аэрапорт — імя Ф. Шапена ў Варшаве, за 180 км на поўдзень ад Ольштына[4].

Горад
Ольштын
польск.: Olsztyn
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
31 кастрычніка 1353
Першая згадка
Ранейшыя назвы

ням.: Allenstein;
Старапольская: Holstin;
Старапруская: Alnāsteini;

літ.: Olštynas
Горад з
Плошча
88,328 км²
Вышыня цэнтра
88 м
Насельніцтва
174 641 чалавек[1] (2013)
Шчыльнасць
1977 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 089
Паштовыя індэксы
10-001 да 11-041
Аўтамабільны код
NO
TERC
2862011
Афіцыйны сайт
miasto.olsztyn.pl
(польск.)(ням.)
Ольштын на карце Польшчы ±
Ольштын (Польшча)
Ольштын
Ольштын (Вармінска-Мазурскае ваяводства)
Ольштын

Гісторыя

правіць

Заснаваны ў 1334 годзе як умацаванне Тэўтонскага ордэна на р. Лына [прус. Альна (Alna), ням. Але (Alle), рус. Лава]. У 1353 годзе атрымаў гарадскія правы і нямецкую назву Аленштайн (Allenstein — замак на Але), сярод польскага насельніцтва ў XIV ст. быў вядомы як Holstin, пазней Olstyn. У XV ст. аб’ект барацьбы паміж Польшчай і Тэўтонскім ордэнам: у 1414 годзе захоплены войскамі Ягайлы ў час т.зв. Галоднай вайны; у 1440 годзе ўвайшоў у склад Прускага саюза (уніі), які аб’яднаў гарады, варожыя да ордэна. У час Трынаццацігадовай вайны 1454—1466 гадоў стаў у 1454 годзе цэнтрам паўстання супраць ордэна, у 1455 годзе ўзяты войскамі ордэна. Паводле 2-га Таруньскага міру 1466 года адышоў да Польшчы[4].

У XVI ст. актыўна развіваўся дзякуючы выгоднаму геаграфічнаму размяшчэнню на гандлёвых шляхах паміж Кёнігсбергам і Варшавай і блізка да балтыйскіх портаў. У 1521 годзе вытрымаў аблогу войскаў Тэўтонскага ордэна, абаронай Ольштына кіраваў М. Капернік. У XVII — пачатку XVIII стст. сур’ёзна пацярпеў ад пажараў (1620, 1624, 1657, 1669), чумы (1624, 1709—1712), уварванняў шведскіх (1655, 1708) і брандэнбургскіх войскаў (1656) у час Паўночнай вайны 1655—1660 гадоў і Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў[4].

У 1772 годзе ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай увайшоў у склад Прусіі. Пасля яе паражэння ў руска-пруска-французскай вайне 1806—1807 заняты французскімі войскамі, але па ўмовах Тыльзіцкага міру 1807 года застаўся ў складзе Прусіі. З 1818 года цэнтр аднайменнай акругі. Рост Ольштына паскорыўся ў другой палове XIX ст. з адкрыццём у 1872 годзе чыгункі да г. Торн (Торунь), развіццём сеткі медыцынскіх і адукацыйных устаноў, з’яўленнем машынабудаўнічых заводаў і бойні. У 1910 годзе атрымаў статус асобнай гарадской акругі, колькасць насельніцтва Ольштына дасягнула 33 тыс. чал[4].

У перыяд Першай сусветнай вайны заняты ў жніўні 1914 года расійскімі войскамі, але пасля правалу Усходне-Прускай аперацыі пакінуты імі. Паводле ўмоў Версальскага мірнага дагавора, у 1920 годзе — месца правядзення плебісцыту аб дзяржаўным ладзе горада (больш за 97 % тых, хто прымаў удзел у галасаванні, выказалася на карысць Германіі)[4].

У час Другой сусветнай вайны, 22 студзеня 1945 года, узяты войскамі 2-га Беларускага фронту ў час Усходне-Прускай аперацыі, сур’ёзна пацярпеў ад пажару. З 1945 года ў складзе Польшчы, германскае насельніцтва было выселена з горада. З 1946 года цэнтр Альштынскага ваяводства. У другой палове XX стагоддзя развіваўся як адукацыйны і прамысловы цэнтр. З 1972 года адзін з цэнтраў біскупства Варміі (з 1992 года — архібіскупства). З 1999 года адміністрацыйны цэнтр Вармінска-Мазурскага ваяводства[4].

Насельніцтва

правіць
Год Колькасць
2016 173 599
2021 170 225 [5]

Славутасці

правіць
 
Альштынскі замак

Гістарычны цэнтр Ольштына размешчаны на правым беразе р. Лына. Адна з архітэктурных дамінант Старога горада — гатычны Альштынскі замак (1346—1353, перабудаваны ў XV—XVI стст. і ў 1911). На адной са сцен унутранай галерэі замка захавалася выкананая М. Капернікам у 1517 годзе астранамічная табліца.

 
Вуліца Старамейская — Высокая брама

Для ўезду ў абаронены сценамі Стары горад пабудаваны тры брамы, у т.л. гатычная Верхняя (з сярэдзіны XIX ст. — т.зв. Высокая) брама (XIV ст., перабудавана ў 1788 і 1858).

 
Кафедральны сабор Святога Якуба
 
Старая ратуша

Сярод пабудоў XIV—XVI стст. таксама:

Падмуркі шэрагу збудаванняў Старога горада таксама адносяцца да XV—XVI стст.; архіт. каштоўнасць уяўляе забудова Рыбнай плошчы[4].

Сярод помнікаў грамадзянскай архітэктуры:

  • біскупскі палац (1771—1772, перабудаваны ў 1907 годзе з элементамі стылю мадэрн),
  • Польскі дом (XIX ст.),
  • будынак адміністрацыі ваяводства ў духу позняга мадэрну (1908—1911),
  • Новая ратуша ў стылі неарэнесанс (1912—1915)[4].

Сярод царкоўных пабудоў канца XIX — пачатку XX стст.:

  • евангелічная царква Хрыста Збавіцеля ў неагатычным стылі (1876—1877, пашырана ў 1899)
  • капліца ў неагатычным стылі (1905, арх. П. Зерах; з 1946 праваслаўная Пакроўская царква),
  • касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Дайтках (1878),
  • касцёл Найсв. Сэрца Ісуса (1901—1902, арх. Ф. Хайтман),
  • касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1913—1914, арх. Л. Дзім);
  • касцёл Св. Іосіфа ў неараманскім стылі (1912—1913, арх. Хайтман)
  • касцёл Хрыста Валадара ў стылі неарэнесанс (1927).
 
Помнік М. Каперніку

Таксама захаваліся: чыгуначны мост-віядук цераз р. Лына (1872—1873), былая воданапорная вежа (1897, цяпер астранамічная абсерваторыя). На вуліцах горада пастаўлены скульптуры: Страсцей Хрыстовых (пачатак XVIII ст.), Ісуса Хрыста (1737), Св. Яна Непамуцкага (1869). Помнікі М. Каперніку (1914), А. Міцкевічу (1965), манумент «Вызваленне» (1949—1953, скульптар К. Дунікоўскі)[4].

У горадзе размешчаны замкавы парк і парк імя Я. Кусацінскага. Гадскі лесапарк займае 1/4 тэрыторыі Ольштына[4].

Культура

правіць
 
Вармінска-Мазурскі ўніверсітэт

Ольштын — важны цэнтр адукацыі і культуры на паўночным усходзе Польшчы. Сярод вышэйшых навучальных устаноў — Вармінска-Мазурскі ўніверсітэт (утвораны ў 1999 годзе аб’яднаннем 3 вышэйшых школ); вышэйшыя школы: інфарматыкі і кіравання імя Т. Катарбінскага (1996), інфарматыкі і эканомікі (1997), імя Ю. Русецкага (1997; педагагічная). Дзейнічае найстарэйшая ў Польшчы духоўная семінарыя, заснаваная ў 1565 годзе[4].

 
Тэатр імя Стэфана Ярача

Дзейнічаюць Вармінска-Мазурскі музей у замку (1945), музеі спорту (1989) і прыроды, мастацкая галерэя (1958), культурны цэнтр Ольштына (2001). У горадзе функцыянуюць драматычны тэатр імя Стэфана Ярача (1925), лялечны тэатр (1953), філармонія імя Ф. Нававейскага (1946), планетарый (1973) і абсерваторыя (1979). Ладзяцца міжнародны музычны фестываль «Блюзавыя ночы» (з 1984) і тэатральны фестываль «Артыстычнае лета» (з 1996)[4].

 
«Хала Ураня»  (польск.)

Універсальная спартыўная зала «Хала Ураня»  (польск.) (2,5 тыс. месцаў), дзе прымае супернікаў мужчынскі валейбольны клуб «АЗС Ольштын» (1950) — 5-разовы чэмпіён краіны (1973—1992)[4].

Эканоміка

правіць
 
Завод Michelin

Ольштын з’яўляецца галоўным індустрыяльным цэнтрам найменш эканамічна развітага ваяводства Польшчы. Вядучыя галіны прамысловасці: хімічная, харчовая, дрэваапрацоўчая. Найбуйнейшае прадпрыемства — шынны завод[pl] (былы «Stomil»; з 1995 года належыць французскай кампаніі «Michelin»; вырабляе шыны для легкавых і цяжкіх грузавых аўтамабіляў, сельскагаспадарчых машын, корд і інш.; магутнасць каля 15 млн шт. у год, адзін з найбуйнейшых у свеце)[4].

Харчовая прамысловасць прадстаўлена прадпрыемствамі польскіх («Indykpol» — перапрацоўка мяса птушкі, «Animex» — мясныя вырабы; «Polmlek» — перапрацоўка малака, таксама вытворчасць замарожаных прадуктаў і інш.) і замежных (у т.л. дацкай «Danisco» — вырошчванне малочнакіслых бактэрый; адзін з найбуйнейшых у свеце цэнтраў) кампаній. Завод па вытворчасці камбікармоў (кампанія «Wipasz»). Вытворчасць мяккай і корпуснай мэблі (фірмы MMI, «Mebelplast», «BRW Sofa»), абсталявання для хімічнайObram»), малочнай, піваварнай прамысловасці, вырабаў з металу, металічных ёмістасцей, дарожных знакаў, пакавальных матэрыялаў, прамысловай керамікі і інш. Асноўныя сектары сферы паслуг — транспарт і сувязь, банкаўскі і страхавы бізнес, аптовы і рознічны гандаль, адукацыя. Распрацоўка тэлекамунікацыйных тэхналогій (фінская кампанія «Eltel Networks»)[4].

Музей Варміі і Мазур

правіць

Замак Вармінскага капітула. У 1348 годзе пачалося ўзвядзенне старога крыла замка. У больш познія часы будынак паднялі на адзін паверх, а ў XV—XVI стагоддзях былі прыбудаваны паўднёвае крыло і верхняя частка вежы. У перыяд 1516—1521 гадоў адміністратарам замка ў Ольштыне быў Мікалай Капернік. Замак — прыклад гатычнай архітэктуры, з 1945 года тут размяшчаецца Музей Варміі і Мазур. Многія дзесяцігоддзі музей збірае каштоўныя помнікі мінулага Вармінска-Мазурскага рэгіёна. Экспазіцыі, рэгулярна арганізуюцца музеем, прадстаўляюць сходу экспанатаў з розных абласцей.

Музей прапануе сваім гасцям паказы рыцарскіх турніраў, мерапрыемствы па назвай «Чацвер з Каперніка». Тут праводзяцца агульнапольскія замкавыя сустрэчы «Спяём паэзію» і канцэрты камернага ансамблю «Про Музыка Антыква» (Pro Musica Antiqua), дзеючага пад апекай Музея Варміі і Мазур і многія іншыя культурныя мерапрыемствы.

Побач з замкам працякае рака Лына, па якой можна даплыць да польска-расійскай мяжы, а пасля яе перасячэння, па рацэ Прэголь, да Калінінграда.

Сярод шматлікіх унікальных, сапраўдных экспанатаў ольштынскага замка найважнейшым з’яўляецца змешчаная на сцяне ўнутранай галерэі астранамічная эксперыментальная табліца Мікалая Каперніка 1517 года. З яе дапамогай астраном праводзіў даследаванні па пазначэнні лініі раўнадзенства, і яна з’яўляецца адзіным захаваных астранамічных прыборам, ўласнаручна выкананым Капернікам. Пастаянная выстаўка, прысвечаная Каперніку, размяшчаецца ў двух памяшканнях замка: ва ўнутранай галерэі і зале, які калісьці быў прыватнай кватэрай адміністратара. Гатычныя архітэктура гэтых залаў з’яўляецца цудоўным фонам для экспазіцыі, якая прадстаўляе Мікалая Каперніка як адміністратара ўладанняў капітула, абаронцы Ольштына ў перыяд польска-тэўтонскай вайны, вучонага эканаміста, астранома. Экспазіцыя завяршае прэзентацыя мэблі, якая належала Каперніка.

Гарады-пабрацімы

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

правіць
  1. Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  3. Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. [1] Архівавана 26 снежня 2018.
  4. а б в г д е ё ж з і к л м н о п Ольштын // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  5. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/042815662011-0964465?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 6 кастрычніка 2022.
  6. https://www.olsztyn.eu/pl/o-olsztynie/tozsamosc-miasta/miasta-blizniacze/gelsenkirchen.html
  7. а б https://www.olsztyn.eu/pl/o-olsztynie/tozsamosc-miasta/miasta-blizniacze.html
  8. https://www.olsztyn.eu/pl/o-olsztynie/tozsamosc-miasta/miasta-blizniacze/kaliningrad.html
  9. https://www.klgd.ru/city/twins/
  10. https://www.olsztyn.eu/pl/o-olsztynie/tozsamosc-miasta/miasta-blizniacze/luck.html
  11. https://www.lutskrada.gov.ua/en/pages/pobratymy-lutska
  12. https://www.olsztyn.eu/pl/o-olsztynie/tozsamosc-miasta/miasta-blizniacze/offenburg.html
  13. https://www.olsztyn.eu/pl/o-olsztynie/tozsamosc-miasta/miasta-blizniacze/perugia.html
  14. https://www.olsztyn.eu/pl/o-olsztynie/tozsamosc-miasta/miasta-blizniacze/rovaniemi.html
  15. https://www.olsztyn.eu/pl/o-olsztynie/tozsamosc-miasta/miasta-blizniacze/richmond.html
  16. https://www.olsztyn.eu/pl/o-olsztynie/tozsamosc-miasta/miasta-blizniacze/chateauroux.html
  17. https://www.olsztyn.eu/pl/o-olsztynie/tozsamosc-miasta/miasta-blizniacze/halmstad.html

Спасылкі

правіць