Рованіемі

горад у Фінляндыі

Рованіемі (фінск.: Rovaniemi) — горад і муніцыпалітэт у Фінляндыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Лапі.

Горад
Рованіемі
фінск.: Rovaniemi
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Правінцыя
Каардынаты
Глава гарады
Маўры Гардзін
Заснаваны
1960
Першая згадка
1453
Горад з
Плошча
8017,20 км²
Вышыня цэнтра
197 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
59 848 чалавек (2009)
Шчыльнасць
7,8 чал./км²
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
rovaniemi.fi
(фін.)(англ.)(руск.)(шведск.)(яп.)
Рованіемі на карце Фінляндыі
Рованіемі (Фінляндыя)
Рованіемі

Пасля аб'яднання ў 2006 годзе з Рованіемінскім сельскім муніцыпалітэтам Рованіемі стаў дванаццатым па велічыні горадам Фінляндыі і найбуйнейшым па плошчы горадам Еўропы.

Геаграфія правіць

Горад Рованіемі размешчаны за 8 км на поўдзень ад палярнага круга, у месцы зліцця дзвюх буйных паўночных рэк — Оўнас'ёкі і Кеміёкі. Адлегласць да Хельсінкі — 800 км, да Санкт-Пецярбурга — 1025 км. Рованіемі — самы вялікі горад у Еўропе па плошчы, 8016 квадратных кіламетраў, з-за ўключэння ў горад навакольных тэрыторый.

Клімат умераны. Снежнае покрыва ляжыць у сярэднім 180 сутак у год (лістапад-красавік). Сярэдняя тэмпература студзеня — -11,8 °C (абсалютны мінімум — -45,3 °C), ліпеня — +15,2 °C (абсалютны максімум — + 30,6 °C). Сярэднегадавая тэмпература — +0,6 °C.

З верасня па сакавік у наваколлях горада можна назіраць палярнае ззянне.

Клімат Рованіемі
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C −8,5 −8,1 −2,8 2,7 10,2 16,8 19,4 16,1 10 2,6 −3,5 −6,9 4
Сярэдняя тэмпература, °C −11,8 −11,1 −6,1 −0,9 6 12,5 15,2 12,4 6,9 0,3 −6,1 −10,1 0,6
Сярэдні мінімум, °C −15,1 −14,1 −9,4 −4,5 1,8 8,1 11 8,6 3,8 −2 −8,7 −13,3 −2,8
Норма ападкаў, мм 42,1 33,6 35,6 30,9 35,9 59,1 69,1 71,7 54,0 54,6 48,6 41,7 576,9
Крыніца: Ганконгская абсерваторыя

Гісторыя правіць

 
Герб Рованіемі ў 19302005 гадах

Найстаражытнае паселішча на месцы сучаснага горада датуецца XI стагоддзем[1]. Першы пісьмовы ўспамін пра Рованіемі датуецца 1453 годам. Назва паселішча паходзіць ад саамскага «roavve», што азначае залесены ўзгорак.

З моманту заснавання Рованіемі хутка развіваўся і стаў гандлёвым і адукацыйным цэнтрам рэгіёна. У пачатку XIX стагоддзя горад атрымаў дадатковы імпульс да развіцця ў сувязі з павелічэннем цікавасці да лапландскіх прыродных багаццяў. Новых перасяленцаў прыцягвалі буйныя лесараспрацоўкі і лесасплавы. «Залатая ліхаманка» стала прычынай яшчэ большай цікавасці да горада. У выніку Рованіемі стаў буйным эканамічным цэнтрам губерні[2].

У 1944 годзе падчас Лапландскай вайны горад быў амаль дашчэнту разбураны нямецкімі войскамі пад камандаваннем Л. Рэндуліча, аднак пасля заканчэння вайны быў адноўлены. У 1960 годзе Рованіемі атрымаў статус горада. У 1970 годзе горад стаў месцам правядзення VI Зімовай Універсіяды.

Адукацыя правіць

Гарады-пабрацімы правіць

Зноскі

  1. Рованиеми. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2012. Праверана 25 чэрвеня 2010.
  2. Рованиеми. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2012. Праверана 25 чэрвеня 2010.

Спасылкі правіць