Харбін
Харбін[3] — горад у паўночна-ўсходнім Кітаі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Хэйлунцзян, згодна з сучасным кітайскім адміністрацыйным падзелам Харбін з’яўляецца горадам субправінцыйнага значэння. Транспартны вузел, буйны эканамічны і культурны цэнтр. Насельніцтва з прыгарадамі — 9,5 мільёнаў жыхароў.
Горад
Харбін
哈尔滨 (哈爾濱)
| ||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў 1898 годзе на месцы рыбацкага паселішча ў сувязі з будаўніцтвам Кітайскай Чанчуньскай чыгункі; тут знаходзілася яе цэнтральная адміністрацыя, склалася вялікая расійская дыяспара. Пасля грамадзянскай вайны ў Расіі Харбін — адзін з галоўных цэнтраў белай эміграцыі. У 1932—1945 гадах акупіраваны японскімі войскамі, фармальна ў складзе Маньчжоў-го. 18—20 жніўня 1945 года ў ходзе савецка-японскай вайны заняты Чырвонай Арміяй і Амурскай ваеннай флатыліяй.
Насельніцтва
правіць
|
Прамысловасць
правіцьМашынабудаванне (у т.л. электратэхнічнае, энергетычнае, транспартнае машынабудаванне, станка- і прыладабудаванне), харчовая прамысловасць, дрэваапрацоўка, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, цукровая, папяровая прамысловасць.
Адукацыя, навука, культура
правіцьДзейнічае шэраг ВНУ. У будынку царквы Св. Сафіі цяпер музей рускай гісторыі.
Прымае наведвальнікаў заапарк. Праходзяць Харбінскі летні музычны фестываль (ліпень) і Зімовы фестываль ледзяных збудаванняў.
Адміністрацыйны падзел
правіцьХарбін у адміністрацыйна-тэрытарыяльным плане дзеліцца на:
- 8 гарадскіх раёнаў (Даолі, Наньган, Сянфан, Даовай, Пінфан, Сунбэй, Хулань, Ачэн),
- 3 горада павятовага ўзроўню (Шанчжы, Шуанчэн, Учан) і
- 7 паветаў (Фанчжэн, Бінь, Ілань, Баянь, Тунхэ, Мулань, Яньшоў)
Беларусы ў Харбіне
правіцьСярод эмігрантаў 1920—1940-х гг. у горадзе быў значны беларускі асяродак. У оперным тэатры працавалі спявак М. Забэйда-Суміцкі, дырыжор І. Райскі і яго сын Б. Райскі. У Харбіне знаходзіліся беларускія місіянеры ордэна марыянаў на чале з Ф. Абрантовічам (1928—1939) і А. Цікотам (1939—1948), святары Я. Германовіч (В. Адважны), Т. Падзява, К. Найловіч.
Зноскі
правіць- ↑ а б https://it-ch.topographic-map.com/map-3szns8/Harbin/?zoom=16¢er=45.80057%2C126.53076&popup=45.80159%2C126.53062
- ↑ а б 国务院第七次全国人口普查领导小组办公室 中国人口普查分县资料—2020 — 北京市: 中国统计出版社, 2022. — 983 с. — ISBN 978-7-5037-9772-9
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая»
- ↑ Seventh National Population Census of the People's Republic of China
- ↑ Sixth National Population Census of the People's Republic of China
Літаратура
правіць- Бажэнаў Ю. Харбін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).