Адкрыць галоўнае меню

Барыс Іпалітавіч Райскі (3 верасня 1915, Іркуцк, Расія — 17 лютага 1993) — беларускі дырыжор. Заслужаны артыст Беларусі (1973).

Барыс Іпалітавіч Райскі
Дата нараджэння 3 верасня 1915(1915-09-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лютага 1993(1993-02-17) (77 гадоў)
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Скончыў вышэйшае музычнае вучылішча ў Харбіне (Кітай, 1932). 3 1947 у СССР. 3 1957 галоўны дырыжор аркестра Мінскага цырка. У 1961—88 галоўны дырыжор і мастацкі кіраўнік канцэртна-эстраднага аркестра Беларускага тэлебачання і радыё. Пад яго кіраўніцтвам зроблены фондавыя запісы опер «Кастусь Каліноўскі» Дз. Лукаса, «У пушчах Палесся» А. Багатырова, «Зорка Венера» Ю. Семянякі, «Сівая легенда» Дз. Смольскага, «Матухна Кураж» С. Картэса, радыёоперы «Барвовы золак» К. Цесакова, музыкі балетаў «Альпійская балада», «Выбранніца» і «Маленькі прынц» Я. Глебава, музычных камедый «Паўлінка» Ю. Семянякі і «Несцерка» Р. Суруса, вакальна-сімфанічных, сімфанічных і эстрадных твораў і песень беларускіх кампазітараў для Беларускага тэлебачання і радыё, грамзапісы і інш. Аўтар аранжыровак для эстрадных і сімфанічных аркестраў.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Друкт А. Райскі // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.