Сяргей Альбертавіч Картэс
Сярге́й Альбе́ртавіч Картэ́с (18 лютага 1935, г. Сан-Антоніа, Чылі — 26 чэрвеня 2016, Мінск, Беларусь) — беларускі кампазітар, кінакампазітар. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1980).
Сяргей Альбертавіч Картэс бел.: Сяргей Альбертавіч Картэс | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 лютага 1935 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 26 чэрвеня 2016 (81 год) |
Месца смерці | |
Краіна | Чылі, БССР, Беларусь |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, кінакампазітар |
Жанры | опера |
Супрацоўніцтва | Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 18 лютага 1935 у Сан-Антоніа, Чылі. У 1920-я гады сям'я маці С. А. Картэса эмігравала з Расіі ў Чылі. Бацька С. А. Картэса — чыліец. Першыя 20 гадоў жыцця правёў у Аргенціне, вучыўся музыцы ў Буэнас-Айрэсе. У 1947 годзе сям'я падала прашэнне аб савецкім грамадзянстве. Прыезд у СССР стаў магчымым у 1955 годзе. Месцам пражывання быў вызначаны Мінск.
Скончыў у 1962 годзе Беларускую кансерваторыю. З 1966 г. — загадчык музычнай часткі Беларускага тэатра імя Я.Купалы. З 1972 г. музычны рэдактар, галоўны музычны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм».
З 1991 года мастацкі кіраўнік опернай трупы ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі. У 1996 годзе установа была падзелена на два самастойныя тэатры: оперы і балета. Картэс узначаліў першы з іх і на працягу 1996—2002 гадоў з'яўляўся мастацкім кіраўніком-дырэктарам Нацыянальнага тэатра оперы Рэспублікі Беларусь. З асобай Картэса звязана адкрыццё беларускага опернага мастацтва для еўрапейскай публікі.
ТворыПравіць
- опера «Джардана Бруна»
- балет «Апошні інка» (1990)
- араторыя «Памяці паэта» на словы Янкі Купалы
- вакальныя цыклы на вершы А.Вярцінскага, М.Танка
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
СпасылкіПравіць
- Аўдыёзапісы опер С. Картэса
- Картэс Сяргей Альбертавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»