Кім Дзмітрыевіч Цесакоў
Кім Дзмітрыевіч Цесакоў (20 лютага 1936, Чэрвень, Мінская вобласць — 19 снежня 2018[1]) — беларускі кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1998).
Кім Дзмітрыевіч Цесакоў | |
---|---|
Род дзейнасці | кампазітар, кінакампазітар |
Дата нараджэння | 20 лютага 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 снежня 2018 (82 гады) |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьПасля заканчэння Гомельскага музычнага вучылішча імя Н. Ф. Сакалоўскага і Навасібірскай дзяржаўнай кансерваторыі Кім Цесакоў выкладаў у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, Мінскім музычным вучылішчы і сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры кансерваторыі, загадваў рэдакцыяй музычнай літаратуры выдавецтва «Беларусь».
Творчасць
правіцьМузыка Кіма Цесакова вылучаецца філасофскай глыбінёй і маштабнасцю вобразна-драматургічнага абагульнення, абапіраецца на беларускія народныя спеўныя традыцыі. Сярод музычнай спадчыны кампазітара сімфонія №4 «Курапаты», завершаная Кімам Цесаковым 8 лютага 1990 года. Гэты першы твор айчыннай музычнай класікі, прысвечаны Курапатам, з поспехам выконваўся ў Беларусі і шэрагу замежны краін. Музыкай сусветнага ўзроўню назваў сімфонію «Курапаты» вядомы дырыжор, народны артыст СССР Яўген Святланаў[2].
Прэміі і ўзнагароды
правіцьКім Цесакоў — ганаровы грамадзянін Чэрвеня, лаўрэат нацыянальнай прэміі імя Васіля Віткі і ўсесаюзных конкурсаў. Лаўрэат прэміі прфсаюзаў Беларусі (1991). Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Кім Дзмітрыевіч Цесакоў : Аўтабіяграфічная даведка . rexstar.ru. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2013. Праверана 3 сакавіка 2013.