Нарвік
На́рвік (нарв.: Narvik) — горад на поўначы Нарвегіі, цэнтр камуны.
Горад
Нарвік
Narvik
| ||||||||||||||||||||||||||
ГісторыяПравіць
Першапачаткова порт для вывазу руды заснаваны англа-шведскай кампаніяй. 3 1887 называўся Віхторыяхаўн, з 1898 — Нарвік. 3 1902 горад. Хутха развіваўся пасля будаўніцтва чыгункі Мальмбанан (самая паўночная ў свеце). У Другую сусветную вайну ў час Нарвежскай аперацыі (1940) акупіраваны нямецкімі войскамі. 14—18.4.1940 у раёне Нарвіка высадзіўся брытанскі, французскі і польскі дэсант, які авалодаў горадам; у сувязі з цяжкім становішчам на фронце ў Францыі 8 ліпеня саюзныя войскі эвакуіраваны.
ГаспадаркаПравіць
Порт у глыбіні незамярзаючага Офат-фіёрда. Штогадовы знешнегандлёвы грузаабарот звыш 20 млн. т, больш за 90% складае жалезная руда; ажыццяўляецца вываз руды са Швецыі, цэлюлозы і драўніны з Фінляндыі. Сярод галін гаспадаркі рыбалоўства, суднарамонт.
Гарады-пабрацімыПравіць
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Tettsteders befolkning og areal — Statistics Norway.
- ↑ Гарады пабрацімы Новага Сонча . Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 03.06.2009.
ЛітаратураПравіць
- Нарвік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нарвік
- Figures on Narvik Municipality(англ.) (недаступная спасылка). Statistics Norway. — статыстычныя даныя па горадзе. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2005. Праверана 13 кастрычніка 2008.