Нарвежская аперацыя (кодавая назва ням.: Weserübung, вучэнне на Везеры) — баявыя дзеянні ўзброеных сіл нацысцкай Германіі па акупацыі Даніі і Нарвегіі 9.4—8.6.1940 у Другую сусветную вайну.
Нарвежская аперацыя |
---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна |
|
Дата |
9 красавіка – 8 чэрвеня 1940 |
---|
Месца |
Данія, Нарвегія, Паўночнае мора |
---|
Вынік |
Рашучая перамога Германіі. Акупацыя Даніі і Нарвегіі нямецкімі войскамі. |
---|
Праціўнікі |
---|
|
Камандуючыя |
---|
|
Сілы бакоў |
---|
6 дывізій, колькасцю 55 тыс., больш за 100 гармат 4 брытанскіх, 3 французскіх і 1 польская брыгады
|
9 дывізій, 1 артылерыйскі батальён, адзін танкавы батальён. Усяго 122 100 чал., 1641 коні, 2660 транспартных сродкаў
|
|
Страты |
---|
3961 чалавек забіта і згінула без весткі, да 60 000 палонных, 112 самалётаў, патоплена 15 буйных баявых караблёў
|
3672 чалавекі забіты і згінулі без весткі, 127 самалётаў, патоплена 23 буйныя баявыя караблі
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ваенная аперацыя Германіі мела на мэце захоп на поўначы Еўропы стратэгічнага плацдарма супраць Вялікабрытаніі. План аперацыі (распрацоўваўся германскім камандаваннем са снежня 1939, зацверджаны А. Гітлерам 1.4.1940) прадугаеджваў раптоўную высадку ў Даніі і Нарвегіі германскіх марскіх і паветраных дэсантаў пры садзейнічанні галоўных сіл ВМФ і 5-га паветранага флоту.
9 красавіка 1940 германскія ландверная і паліцэйская дывізіі, марскія і паветраныя дэсанты захапілі ўсе апорныя пункты Даніі. Дацкія армія (5 малалікіх дывізій) і флот паводле загаду ўрада капітулявалі. У Нарвегіі супраць 6 разрозненых дывізій дзейнічалі лепш абучаныя і ўзброеныя нямецкія войскі, якія ўжо 9—10 красавіка малымі сіламі (каля 10 тыс. чал.) захапілі ўсе галоўныя парты краіны. Ва ўмовах пагрозы брытанскім марскім камунікацыям на дапамогу нарвежскай арміі 14—17 красавіка ў Цэнтральнай і Паўночнай Нарвегіі высадзіліся экспедыцыйныя саюзныя англа-франка-польскія войскі. Пасля капітуляцыі нарвежскіх войск у цэнтры краіны (3 мая) асноўныя баі працягваліся ў раёне Нарвіка (Паўночная Нарвегія), але 5—8 чэрвеня саюзныя войсхі эвакуіраваліся ў сувязі з цяжкім становішчам у Францыі (гл. Французская кампанія, 1940).
У выніку Нарвежскай аперацыі Германія страціла каля 5 тыс. чал., больш за 20 баявых караблёў, Нарвегія — каля 2 тыс. чал., некалькі караблёў, саюзнікі — каля 2 тыс. чал., 18 баявых караблёў і інш. У Даніі і Нарвегіі сфарміраваны калабарацыянісцкія ўрады (у апошняй на чале з В. Квіслінгам).