Michelin (Мішлен) — найбуйнейшы вытворца ў Еўропе і адзін з найбуйнейшых вытворцаў шын у свеце. Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў горадзе Клермон-Феран, Францыя. Заснаваная братамі Мішлен у 1889 годзе.

Michelin
Тып Публічная кампанія
Лістынг на біржы Euronext: ML
Заснаванне 1889
Заснавальнікі Édouard Michelin[d] і André Michelin[d]
Краіна
Размяшчэнне  Францыя: Клермон-Феран
Адрас
Ключавыя постаці Мішэль Ралье (галоўны кіраўнік)
Галіна Вытворчасць шын
Прадукцыя шына[d]
Абарот 16,41 млрд (2008 год)[1]
Аперацыйны прыбытак € 843 млн (2008 год)
Чысты прыбытак € 357 млн (2008 год)
Колькасць супрацоўнікаў
  • 105 700 чал. (2016)[3]
Дэвіз Une meilleure façon d'avancer і Motion for life
Даччыныя кампаніі Michelin (Canada)[d], Nihon Michelin Tire[d] і Q105700850?
Сайт www.michelin.com

Кампанія выпускае шыны для легкавых і грузавых аўтамабіляў, матацыклаў і ровараў, самалётаў і касмічных апаратаў і інш.

Заводы Michelin прадстаўлены амаль у 20 краінах свету.

Кампанія вядомая не толькі як вытворца шын, але і як выдавец аднаго з найбольш аўтарытэтных рэйтынгаў рэстаранаў Еўропы, так званага «Чырвонага даведніка Мішлен».

Зноскі

Спасылкі

правіць