Калінінград

горад, цэнтр Калінінградскай вобласці Расіі
(Пасля перасылкі з Кёнігсберг)

Калінінград, (да 1255Тванкста, да 1946Кёнігсберг, традыцыйная беларуская назва — Каралявец) — горад на захадзе Расіі, адміністрацыйны цэнтр Калінінградскай вобласці. З Калінінграда да Берліна 500 км, да Масквы - больш за 1200 км.

Горад
Калінінград
руск.: Калининград
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
Ранейшыя назвы
Кёнігсберг
Плошча
  • 224,7 км²
Вышыня цэнтра
5 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 489 584 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
4812
Паштовыя індэксы
236000
Аўтамабільны код
39
Афіцыйны сайт
klgd.ru (руск.)(англ.)
Калінінград на карце Расіі ±
Калінінград (Расія)
Калінінград
Калінінград (Калінінградская вобласць)
Калінінград

Перадгісторыя

правіць

Згодна з "Хронікай Прускай зямлі" (1326), да зруйнавання крыжакамі на месцы цяперашняга горада было прускае паселішча Тванкста (у нямецкім напісанні Tuwangste або Twangste). У 1255 годзе крыжакі зруйнавалі Тванксту, пабудавалі замак і назвалі новае паселішча ў гонар чэшскага караля Атакара ІІ "Каралеўскай гарой" (ням. könig "кароль", berg "гара").

У "Хроніцы" адзначаецца, што назва тванксцкага паселішча пайшла ад назвы лесу, які тут быў. Гэта была дэльта ракі Прэголі (Прэйгары), тут сцякаліся два з яе рукавоў, месца было выгоднае з абарончага гледзішча. Назву звязваюць з літоўскім tvankstyti "запруджваць", tvanka "запруда, сыпаны вал", і мяркуюць, што вядомыя тут пазней і пры немцах пруды былі створаныя яшчэ прусамі з абарончымі мэтамі[2]. Поўны адпаведнік прускай назвы — былы літоўскі тапонім Tvankstė (у зусім іншай частцы ЛІтвы, пад Панявежам). Літаральным перакладам прускай Тванксты было б, такім чынам, "Запруддзе".

Гісторыя

правіць

Заснаваны ў 1255 годзе крыжакамі Тэўтонскага ордэну. Горад стаў членам Ганзейскай лігі, з 1457 г. — галоўнай рэзідэнцыяй Тэўтонскага ордэну, з 1525 г. — мірской сталіцай Прускага герцагства. У розныя часы горад на непрацяглы час быў у складзе Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. Кёнігсберг быў важным адукацыйным цэнтрам дзякуючы ўніверсітэту Альбертына, заснаванаму ў 1544 князем Альбертам Прускім. У 1701 князь Фрыдрых III быў каранаваны ў якасці караля Фрыдрыха I.

Пасля Першай сусветнай вайны горад разам з усёй Усходняй Прусіяй быў адрэзаны ад асноўнай тэрыторыі Германіі «Польскім калідорам».

У 1944 г. Кёнігсберг моцна пацярпеў ад брытанскага авіябамбавання і за некалькі дзён згарэў. У красавіку 1945 г. горад быў захоплены савецкімі войскамі, рэшткі нямецкага насельніцтва выгнаныя. Кёнігсберг разам з усёй Усходняй Прусіяй заселены перасяленцамі з Расіі, Украіны і Беларусі (беларусы складаюць да 8% насельніцтва) і ўведзены ў склад РСФСР. У 1946 годзе перайменаваны ў Калінінград у гонар бальшавіка Міхаіла Калініна. За савецкім часам Калінінград быў важным стратэгічным апорным пунктам савецкага флоту на Балтыйскім моры і быў закрыты для наведвання замежнікамі.

Пасля распаду СССР у 1991 годзе, Калінінградская вобласць засталася расійскім эксклавам, аточаным Польшчай і незалежнай Літоўскай рэспублікай.

Насельніцтва

правіць
Год Колькасць
2002 430 003 [3]
2007 422 348 [4]
2008 421 678 [4]
2009 420 480 [4]
2010 431 902 [5]
Год Колькасць
2011 431 539 [4]
2012 433 532 [6]
2013 441 376 [7]
2014 448 548 [8]
2015 453 461 [9]
Год Колькасць
2016 459 560 [10]
2017 467 289 [11]
2018 475 056 [12]
2019 482 443 [13]
2020 489 359 [14]
Год Колькасць
2021 490 449 [15]
2023 489 735 [16]
2024 489 584 [1]

Эканоміка

правіць

Калінінград — адзіны незамярзаючы расійскі порт на Балтыцы. У 1996 г. Калінінград быў абвешчаны асаблівай эканамічнай зонай. Цяпер тут вырабляецца кожны трэці расійскі тэлевізар, наладжаная зборка аўтамабіляў. Еўрапейская камісія мае адмысловы праект па падтрымцы рэгіёну і развіццю гандлю паміж Калінінградскай вобласцю і краінамі ЕС. Рэгіён дынамічна развіваецца, сукупны рэгіянальны прадукт расце тэмпамі, большымі, чым ува ўсіх іншых рэгіёнах Расіі і нават у суседніх краінах Еўропы.

Транспарт

правіць

Адукацыя

правіць

Славутасці

правіць
 
Кафедральны сабор

Вядомыя асобы

правіць

Тапаграфічныя карты

правіць
  • [1] Калининград. Маштаб: 1 : 200 000. Стан мясцовасці на 1984 год. Выданне 1988 г. (руск.)
  • [2] Бартошице. Маштаб: 1 : 200 000. Стан мясцовасці на 1980-1984 год. Выданне 1987 г. (руск.)

Зноскі

  1. а б Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2024 годаМ.: Росстат, 2024.
  2. Petras Dusburgietis. Prūsijos žemės kronikа. Vilnius: Vaga, 1985.
  3. http://kaliningrad.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/kaliningrad/resources/67d5be0041e7f6558d13cd2d59c15b71/Численность%20и%20размещение%20населения.xls
  4. а б в г Калининградская область. Оценка численности населения на 1 января 2007-2014 годов
  5. http://kaliningrad.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/kaliningrad/resources/e9a049804e9f624b9e6e9f8e65563e6a/Итоги%20ВПН-2010_том1.xlsx
  6. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2012/bul_dr/mun_obr2012.rar
  7. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктовРосстат, 2013. — 528 с.
  8. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
  9. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
  10. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
  11. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 годаМ.: Росстат, 2017.
  12. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаМ.: Росстат, 2018.
  13. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar
  14. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
  15. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
  16. https://rosstat.gov.ru/compendium/document/13282Росстат, 2023.

Спасылкі

правіць