Эрых Бернекер
Эрых Бе́рнекер (ням.: Erich Berneker; 3 лютага 1874, Кёнігсберг ― 15 сакавіка 1937 года) ― нямецкі мовазнавец-славіст. Акадэмік Польскай АН (1914). Прафесар Пражскага (з 1902), Брэслаўскага (з 1909), Мюнхенскага (з 1911) універсітэтаў.
Эрых Бернекер | |
---|---|
ням.: Erich Berneker | |
Дата нараджэння | 3 лютага 1874[1][2] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 20 сакавіка 1937[3] (63 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філолаг, мовазнавец, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Член у |
Навуковва-даследчыцкая дзейнасць
правіцьДалучаўся да младаграматызму.
Даследаванні па гісторыі і параўнальным славянскім і балтыйскім мовазнаўстве. Адзін з першых пачаў вывучаць старажытнаславянскі сінтаксіс, у прыватнасці парадак слоў («Парадак слоў у славянскіх мовах», 1900). Асноўная праца — «Славянскі этымалагічны слоўнік» (вып. 1—6, 1909—13, незавершаная, даведзена да слова «morъ»). У 1923—29 рэдагаваў часопіс «Archivs für slavische Philologie» («Архіў славянскай філалогіі»).
Зноскі
- ↑ Erich Berneker // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Erich Berneker // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #117589004 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #117589004 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).