Помнік Францыску Скарыну (Калінінград)

Калінінград

Помнік Францыску Скарыну — помнік у Калінінградзе, Расія. Прысвечаны беларускаму першадрукару і асветніку Францыску Скарыну, які працаваў у гэтым горадзе (тады Кёнігсбергу) пры двары прускага герцага Альбрэхта. Устаноўлены ў 2004 годзе на тэрыторыі Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя Імануіла Канта па ініцыятыве нацыянальнага таварыства «Калінінградскае зямляцтва беларусаў». Аўтарам помніка з’яўляецца скульптар А. Арцімовіч[1].

Помнік
Помнік Францыску Скарыну
54°43′29″ пн. ш. 20°31′38″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Анатоль Арцімовіч
Дата пабудовы 2004 год
Map

У помніку Скарыну выкарыстаны амаль жанравы матыў — гуманіст, вандроўнік, які ў час падарожжа прысеў на камень. Аўтар дабіваецца псіхалагічна паглыбленага, па-філасофску напоўненага, ёмістага прачытання вобразу. У адрозненне ад іншых помнікаў, прысвечаных Ф. Скарыну, гэты скульптурны твор не кананічны, дэманструе смелую аўтарскую нетрадыцыйную трактоўку вобраза[1]

Зноскі

Спасылкі

правіць