Музей бурштыну (Калінінград)

Музе́й бурштыну знаходзіцца ў горадзе Калінінград. Адкрыўся ў 1979 годзе. Да мая 2003 года з’яўляўся філіялам Калінінградскага гісторыка-мастацкага музея. Гэта адзіны ў Расіі музей аднаго мінералу[2].

Музей бурштыну
Выява лагатыпа
Лагатып

Музей бурштыну размяшчаецца ў вежы форта «Der Dona»
Заснаваны 29 снежня 1979 года
Месцазнаходжанне 236016 г. Калінінград, плошча маршала Васілеўскага, 1
Наведвальнікі
  • 141 500 чал. (2011)[1]
Праезд усімі тыпамі транспарту да плошчы маршала Васілеўскага
Дырэктар Таццяна Юр'еўна Суворава
Адкрыты аўторак-нядзеля з 10:00 да 18:00 (улетку да 19:00)
ambermuseum.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Музей знаходзіцца ў гістарычным будынку (абарончай вежы «Дона»), адноўленай пасля вайны, і з’яўляецца часткай былога ўнутранага вальнага ўмацавання Кёнігсберга.

Экспазіцыі правіць

Экспазіцыя музея размяшчаецца ў 28 залах агульнай плошчай звыш тысячы квадратных метраў.

Экспазіцыя ўключае некалькі раздзелаў:

  • Паходжанне бурштыну, яго ўласцівасці
  • Гісторыка-археалагічныя веды пра бурштын
  • Бурштын у мастацтве XVII—XVIII стагоддзяў
  • Кёнігсбергская дзяржаўная бурштынавая мануфактура
  • Калінінградскі бурштынавы камбінат
  • Бурштын у творчасці сучасных мастакоў

У музеі сабраны ўнікальныя кавалкі балтыйскага самацвету (самародак вагай 4 кг 280 г — самы буйны ў калекцыі Музея бурштыну), а таксама больш за дзве тысячы мастацкіх вырабаў з яго, у тым ліку і фрагменты адноўленага Бурштынавага пакоя.

У музеі маюцца дыярамы старажытнага «бурштынавага лесу» і кар’ера па здабычы бурштынаноснай «блакітнай зямлі», мноства кавалкаў (больш за тысячу)[3] бурштыну з інклюзамі мезазойскіх раслін і жывёл, у тым ліку яшчаркі. Адлюстраваны ўвесь спектр колераў бурштыну ад белага да чорнага. Выстаўлены таксама бурштынавыя вырабы IV—V стагоддзяў нашай эры, знойдзеныя археолагамі на тэрыторыі вобласці, працы нямецкіх майстроў, перададзеныя з Аружэйнай палаты.

З 2003 года музей праводзіць конкурс вырабаў з бурштыну «Алатырь».

Зноскі

  1. http://www.csr-nw.ru/files/csr/file_category_1205.pdf
  2. Музеі бурштыну існуюць таксама ў літоўскай Паланзе і польскім Гданьску, невялікія экспазіцыі пры бурштынавым камбінаце ў Янтарным, у замку Мальбарк і паморскай вёсцы Янтар.
  3. Калінінградскі музей бурштыну

Спасылкі правіць