Бурштынавы пакой
Бурштынавы пакой (першапачаткова - Бурштынавы кабінет) — знакаміты шэдэўр мастацтва XVIII стагоддзя, які бясследна знік у час Вялікай Айчыннай вайны і не знойдзены да гэтага часу.
Бурштынавы пакой | |
---|---|
руск.: Янтарная комната | |
Дата заснавання / стварэння | 1701 |
![]() | |
Мастацкі кірунак | барока |
Краіна | |
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы | |
Месцазнаходжанне | |
Стваральнік твора | Андрэас Шлютэр |
Заказчык | Фрыдрых I Гогенцолерн |
Матэрыял | бурштын, сусальнае золата, каштоўныя камяні і люстра |
Дызайнер | Андрэас Шлютэр і Франчэска Барталамеа Растрэлі |
![]() |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Bernsteinzimmer02.jpg/250px-Bernsteinzimmer02.jpg)
Пакой створаны нямецкімі майстрамі для прускага караля Фрыдрыха I, затым падораны Пятру I, пасля чаго дапоўнены люстранымі пілястрамі пад кіраўніцтвам Ф. Б. Растрэлі. Лічыўся жамчужынай летняй рэзідэнцыі расійскіх імператараў ў Царскім Сяле. У аздабленні пераважна выкарыстоўваўся бурштын. Шэдэўр складаўся з бурштынавых панэляў, упрыгожанняў і пано.