Залатая Горка
Залата́я Го́рка, Залатаго́рскае прадмесце — гістарычны раён Мінска, размешчаны ў заходняй частцы горада, на ўсход ад Гарадскога сада і Захар’еўскага моста, вакол Залатагорскіх каталіцкіх могілак.
На захадзе ад Залатой Горкі размяшчаецца цэнтральны раён Новае Места, на паўночным захадзе — Траецкае прадмесце, на паўночным усходзе — Камароўка, на ўсходзе — Вялікая Сляпянка, на паўднёвым усходзе — Доўгі Брод, на поўдні — Стромкі (Круты) Бераг[1][2].
Гісторыя
правіцьУ пачатку XIX стагоддзя непадалёку ад вёскі Камароўка знаходзіўся самы вялікі ўзгорак у акрузе — Залатая Горка. Існуе некалькі версій паходжання гэтай назвы. Паводле адной з іх, такую назву горка атрымала ад залацістага восеньскага лісця мясцовага кляновага гаю. Другая версія тлумачыць паходжанне назвы тым, што быццам бы ў гэтай мясціне знаходзілі шмат залатых скарбаў. Паводле іншай легенды, назва мясціны звязаная з паданнем пра вялікую горку залатых манет, што былі сабраныя мясцовым ксяндзом у часе лютавання эпідэміі халеры. Грошы, згодна з паданнем, пайшлі на будаўніцтва касцёла ў гонар Святога Роха — абаронцы людзей і жывёлін ад эпідэмічных захворанняў[3][4].
У 1790 годзе ў гэтай частцы горада былі адкрытыя каталіцкія могілкі, пабудаваная драўляная капліца, а ў 1864 годзе быў узведзены мураваны касцёл Святога Роха[5].
Паводле беларускага падарожніка і краязнаўца Паўла Шпілеўскага, у сярэдзіне XIX ст. Залатая Горка (або «Злота Горка») была адметная «ягаднымі палямі і гуляннямі на іх у пэўную пару года»[6].
У пачатку XX ст. Залатая Горка ўваходзіла ў трэцюю паліцэйскую частку горада. Цераз прадмесце праходзілі Захар'еўская (цяпер частка праспекта Незалежнасці), Даўгабродская (Казлова), Белацаркоўная, Красная і Правіянцкая (Захарава), Маляўшчынская (паводле вёскі Маляўшчына), Сляпянская (абедзве не захаваліся), Могілкавая (Смалячкова), Залатагорская (Чырваназоркавая), Шпітальная (Фрунзэ) вуліцы, Залатагорскі і Лагойскі завулкі[1][7][8].
У 1916 годзе ў раёне Залатой Горкі было адкрытае трэцяе па ліку мінскае паштовае аддзяленне.[9]
Старыя адрасы
правіць- Другі Шпітальны завулак, 2, дом Мерыканці. Дзённы прытулак «Яслі». Існаваў з 1 студзеня 1905 годзе. Цяпер там стаіць Дом літаратара Саюза пісьменнікаў Беларусі (рог вуліц Фрунзэ і Румянцава, 5/2).
- Горны завулак. Завод мазаічных вырабаў Судніка, нацыянальна-свядомага беларускага прамыслоўцы. Прадпрыемства знаходзілася ля Вайсковых могілак.
- Залатая Горка. Касцёл Святога Роха. Узведзены ў пачатку 1860-х гадоў на месцы драўлянай капліцы. У чэрвені 1941 гарэў. У 1984 годзе завершаная рэстаўрацыя храма. У наш час касцёл дзейнічае.
- Захар'еўская 133, дом Ржэцкай. Тут, у кватэры П. В. Румянцава 1—3 сакавіка 1898 года адбыўся 1-ы з’езд РСДРП. У гэтым будынку 14 сакавіка 1923 года быў адкрыты Дом-музей I з'езда РСДРП (праспект Незалежнасці, 31а). У перыяд Другой Сусветнай вайны спалены. У 1948 годзе адноўлены, перанесены бліжэй да ракі Свіслач.
- Першы Шпітальны завулак, дом Параф’яновіча. У 1977—1878 гадах тут збіраўся народніцкі гурток Зямля і Воля. Гэта першая мінская рэвалюцыйная штаб-кватэра месцілася ў раёне сучаснага кінатэатра «Мір».
- Правіянцкая, 11, дом Бохана. Дарафей Бохан — вядомы ў горадзе пісьменнік і журналіст, даследчык фальклору і тутэйшай мінуўшчыны. За выступленне ў друку супраць земскіх начальнікаў у 1908 годзе сядзеў у мінскай турме. Яго дом стаяў у раёне цяперашняга інстытута замежных моў.
- Сляпянская, 6, дом Кастравіцкай. Домаўладальніцай з’яўлялася Дар’я Кастравіцкая, жонка Каруся Каганца, самабытнага беларускага пісьменніка, грамадскага дзеяча і мастака. Цяпер Сляпянскай вуліцы не існуе.
- Шпітальная, дом Насовічаў. У 1879 годзе тут знаходзілася бібліятэка чорнаперадзельцаў. Будынак месціўся ў раёне цяперашняй плошчы Перамогі, каля кавярні «Бярозка»[10].
Сучаснасць
правіцьТапонім Залатая Горка ў Мінску захаваўся. У 1987 годзе такую назву атрымала вуліца, што была пракладзеная пасля Другой сусветнай вайны па колішнім прадмесці, захаваўся і Залатагоркі касцёл Найсвяцейшай Тройцы (касцёл Святога Роха).
Галерэя
правіцьКасцёл Найсвяцейшай Тройцы
правіць-
1870-я гг.
-
1900 г.
-
1903 г.
-
1900—04 гг.
-
1904—09 гг.
-
1904—09 гг.
-
1904—09 гг.
-
1904—09 гг.
-
1908 г.
-
1908 г.
-
1909 г.
-
1909 г.
-
1912 г.
-
1914 г.
-
1916 г.
-
1917 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
1918 г.
-
1920-я гг.
Іншае
правіць-
Інтэрнат, 1930-я гг.
-
Дом спецыялістаў, 1937 г.
-
Дом спецыялістаў, 1937 г.
-
З боку Круглай плошчы, 1939 г.
-
Жылы дом на Даўгабродскай, 1939 г.
-
Жылы дом, 1940 г.
-
ліпень 1941 г.
-
Аэрафатаздымак, 1941—44 гг.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ а б «План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 196—197
- ↑ «Формирование территории г. Минска (1800 — 2004)» // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 550—551
- ↑ Гістарычная даведка // УП «Минский Комаровский рынок»(недаступная спасылка)
- ↑ Золотая Горка Архівавана 6 кастрычніка 2008. // Мінск стары і новы
- ↑ Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 225—226
- ↑ Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и белорусскому края. Мн., 1992. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. С. 468
- ↑ Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
- ↑ План губернского города Минска (1898) // Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. [1] асобн. арк. карт.
- ↑ Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 226
- ↑ Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
Літаратура
правіць- Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
- Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
- Ростислав Боровой. Минские пригороды XVI — начала XX века(недаступная спасылка) // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50.
- Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы Архівавана 26 студзеня 2009. // Минск старый и новый
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Залатая Горка