Архитектура и строительство

«Архитектура и строительство» — спецыялізаваны навукова-папулярны часопіс. Заснавальнік — Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.

«Архитектура и строительство»
Вокладка нумара (2010), прысвечанага карэктуры Генеральнага плана Мінска.
Тып часопіс
Заснавальнік Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
Краіна Беларусь
Тэматыка Спецыялізаваны навукова-папулярны часопіс
Мова Беларуская мова, Руская мова
Перыядычнасць Штомесячна

Выдаецца з 1970 года ў Мінску на беларускай і рускай мовах 1 раз у месяц. Да 1991 года выходзіў пад назвай «Строительство и архитектура Белоруссии».

Асвятляе актуальныя праблемы архітэктуры, будаўніцтва, горадабудаўніцтва, знаёміць чытачоў з падзеямі будаўнічага і архітэктурнага жыцця рэспублікі, праектамі беларускіх архітэктараў з новымі тэндэнцыямі і замежным вопытам. Асноўныя рубрыкі: «Энергаэфектыўнасць», «Горадабудаўніцтва», «Архітэктурная спадчына», «Архітэктурныя шэдэўры», «Будаўнічыя канструкцыі» і інш. На старонках часопіса выступаюць прафесійныя архітэктары, праекціроўшчыкі, будаўнікі, даследчыкі, навукоўцы. Часопіс прызнаны лепшым спецыялізаваным выданнем 2008 па выніках 5-га Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая літара».

Літаратура

правіць